Ãян, якое ў праваслаўных прыпадае на 15 лютага па новым стылі, а ў католікаў – на 2 лютага. Даволі траскучыя марозы гулялі на прасторы, ціснулі ўсё жывое і нежывое. Прайшлі і Коляды, і Хрышчэнне (тры каралі), і блізка Грамніцы. Хоць і кажуць: «Грамніцы – палавіна зіміцы», але ўжо зіма ідзе к канцу (Я. Колас. Канец зімы). – Насовіч, с. 29: Грамніца зімы палавіца; Прыказкі, кн. 1, с. 95: Грамніцы – палавіна зіміцы. Грозен (грозны) рак, ды (але) ззаду вочы. Праст. Няма чаго баяцца каго-н. Насмешлівы адказ на чые-н. пагрозы. [Жыгалка:] Э-эх, і свіснуў бы я па гэтай першай скрыпцы. Гайда?! [Смык:] Грозен рак, але ззаду вочы (І. Гурскі. Новы горад). «Да ўлады я [Адольф] смела па трупах пайду, ступаючы кованым ботам, і свет, як канцлагер, вакол абвяду калючым гартованым дротам». Мы на гэта скажам гаду: – Грозен рак, ды вочы ззаду! (К. Крапіва. Біблія людаеда). Вусаты на дзіва спакойна, нават без намёку на абурэнне, адышоў, як паслухмяны сабака на крык гаспадара. Грозны рак, ды ззаду вочы (У. Рубанаў. Грыбавар). Грозны рак, ды дзе ў яго вочы? [Цыганок:] Не глядзі, не глядзі на мяне так, не спалохаюся. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы?.. (Маладосць. 1994. № 10). – Насовіч, с. 29: Грозен рак, ды ззаду вочы; Раманаў, с. 293: Грозен рак, ды дзе яго вочы? Прыказкі, кн. 2, с. 263: Грозен (грозны) рак, ды ззаду вочы; Грозен рак, ды дзе ў яго вочы? Грозны рак, ды дзе ў яго вочы? Гл. Грозен (грозны) рак, ды ззаду вочы. Гром не грымне, мужык не перахрысціцца. Гл. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца. Грошы – вада. Кажуць пра грошы, калі яны хутка расходуюцца. – Бачу, ты дастукаўся да свайго даўжніка? – спытаў я. – Ага, сустрэліся – і ён якраз пры грашах. Кажа: колькі разоў адкладваў – столькі і распускаў. Грошы – вада (А. Кудравец. Смерць нацыяналіста). – Бяры, студэнт, – падбадзёрыў яго гаспадар. – Спатрэбіцца. Грошы – вада. Не паспееш азірнуцца, як сплывуць. Асабліва калі кішэні ў чалавека дзіравыя (Я. Курто. На свой хлеб). – Прыказкі, кн. 1, с. 477: Грошы – вада. Грошы не пахнуць. Функц. не зам. Для каго-н. не мае значэння, якім шляхам атрыманы, здабыты грошы. Гаворыцца пра каго-н. з неадабрэннем. Гэтыя за зарплату падстаўляць лоб пад кулю не надта адважацца, дый няма ніякіх гарантый, што некага з іх рэкет не купіць. Грошы, як ты кажаш, не пахнуць (І. Канановіч. Чорныя цені). З ледзь захаванай агідай глядзеў Язэп Сымонавіч
11 👁