Ö Насовіч, с. 29: Госцю гадзі, дый сябе хазяін не галадзі; Прыказкі, кн. 1, с. 402; Госцю гадзі, дый сябе глядзі; ТСБМ, т. 2, с. 11: Госцю гадзі, ды і сябе глядзі. Госцю двойчы рады: калі ён прыязджае і калі ён ад'язджае. Часцей жартаўлівая ацэнка гасціннасці. – А што ні кажы, Яначка, госцю двойчы рады: калі ён прыязджае і калі ён ад'язджае. Ну то я і паеду. Далібог, ісцінная праўда!.. (А. Лойка. Як агонь, як вада). * Сядзець на шыі ў сям'і Лопесаў Юзіку было няёмка. Ды і гасцям, не сакрэт, гаспадары рады два разы: калі тыя прыходзяць і калі выбіраюцца дахаты (Звязда. 2001, 20 студз.). – Кажуць: хто рэдка прыходзіць, таго добра прымаюць. – Э-э, не кажы... – Чаму ж? Гасцям двойчы рады: сустракаючы і праводзячы, – гнуў сваю жартаўлівую лінію Яўген Буланаў (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Выслоўі, с. 42: Госцю рады двойчы: калі ён прыязджае і калі ён ад'язджае. Госцю трэба дараваць, а гаспадару памаўчаць. Пра ўзаемаадносіны паміж гаспадаром і госцем. [Зазыба:] Ты вунь як за сталом выстанчала! [Марфа:] Ну і што? Ты як зусім маленькі. Ай забыўся, што госцю трэба дараваць, а гаспадару – памаўчаць? (І. Чыгрынаў. Свае і чужыя). – Прыказкі, кн. 1, с. 390: Госцю трэба дараваць, а гаспадару прамаўчаць. Граза ў лес не ідзе. Строгасць, пагроза не праходзяць безвынікова. Праводзячы Збінацкага ўважлівым позіркам, Пеця падумаў: «Бач ты яго, якім героем зрабіўся. Стройны, бадзёры. А быў такі сутулы, проста ў зямлю жывы лез. Выходзіць, граза ў лес не ідзе» (І. Сіняўскі. На правым флангу). І навальніца летняя гразіцца зусім не грозна, не злосна, яна спагадліва дакарае, як маці. Пазней дойдзе да цябе сэнс прымаўкі: граза ў лес не йдзець... (Р. Барадулін. Планета матуль). – Насовіч, с. 29: Граза ў лес не ходзіць, а па людзях; Прыказкі, кн. 1, с. 70; кн. 2, с. 487: Граза ў лес не йдзець; Граза ў лес не йдзець, а па людзях ходзіць; Лепешаў, с. 102: Граза не ідзе ў лес. Гракі цяпла не прыносяць. Ужываюць як народную прымету: вясной, калі гракі вяртаюцца з выраю, на дварэ яшчэ не цёпла. Вясна, на жаль, пакуль што не радуе – халодная, ветраная. Праўду кажуць, што гракі цяпла не прыносяць... Вось прыляцяць ластаўкі – тады адразу ж пацяплее (В. Праскураў. Жывыя крыніцы). Грамніцы – палавіна зіміцы. Ужываюць як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; Грамніцы – свята ў хрысці
Дадатковыя словы
адязджае, сямі
10 👁