Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãне забыць ніколі. І раз ты сёння мой госць, а госць нявольнік, кажуць, дык досыць патачкі табе: пакуль не адведаеш майго пірага з вяндлінай – з хаты не выпушчу (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Федароўскі, с. 113: Госць – нявольнік, што даюць, мусі есць; Прыказкі, кн. 1, с. 392: Госць – нявольнік. Госць у дом, бог у дом. Прыход госця – вялікая радасць. Сін.: Госць на парог – радасць у хату; Дзе госць, там і бог ёсць. [Навум:] Вяльможны наш пане дзядзічны, вотча і дабрадзею! Добра кажа прыгаворка: госць у дом, бог у дом; а ты ж наш дарагі госць, як яснае солнышка (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Заўважыўшы Касцюшку, які спыніў каня каля брамы, Рэйтаноўскі радасна павітаўся, хвошчучы сябе па плячах: – Госць у дом – бог у дом. Далучайцеся, ваша мосць! (Я. Конеў. Грэчкасейная ідылія Тадэвуша Касцюшкі). Госць у хаце, бог у хаце. Народ гэты чысціню шануе, і вясёлы, і не злапомны, і гасцінны. Калі да каго госці прыйдуць, гаспадар кажа: «Госць у хаце, бог у хаце». І ўсё лепшае на стол ставіць (У. Арлоў. Пішу вам у Масковію). – Прыказкі, кн. 1, с. 388: Госць у дом, бог у дом. Госць у хаце, бог у хаце. Гл. Госць у дом, бог у дом. Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць. Госць мусіць не адмаўляцца ад таго, што прапаноўваюць гаспадары. Ужываецца звычайна з адценнем гумару як ацэнка залішняй гасціннасці. Сін.: Госць – нявольнік. І цяпер у нас рэдка знойдзецца хата, у якой не паставілі б рубам апошняга рубля, калі ў доме госць. Часам гэта бывае нават смешна, і беларус кпіць са сваёй «празмернай» гасціннасці досыць злосна: «Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі). – Насовіч, с. 29: Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць. (І. І. Насовіч зазначае, што і сам госць часам кажа гэту прыказку гаспадарам, калі яны занадта прынявольваюць яго да чарговага пачастунку.) Госцю гадзі, ды і сябе глядзі. Гаспадар, дагаджаючы, задавольваючы госця, не павінен забываць пра сябе. [Марфа:] Ай забыўся, што госця трэба дараваць, а гаспадару – памаўчаць? [Зазыба:] Але я ведаю і другое – госцю гадзі, дый сябе глядзі. [Марфа:] Ды я, калі хочаш, не горш за цябе разбіраюся, што да чаго (І. Чыгрынаў. Свае і чужыя). – Што ж мы – прыехалі і адразу – высяляем гаспадароў. – А нічога! – не адступіла жанчына. – У нас такі парадак. «Госцю – гадзі», кажуць. – «Госцю гадзі, ды й сябе глядзі!» – падхапіла, падтрымала Башлыкова Ганна (І. Мележ. Завеі, снежань
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 696  ▶