Ãчаставацца, сам прыкладу не падае. Хопіць слёз, варта было б яшчэ ўзяць па адной кроплі, каб вашы шчасліва дабраліся ў горад. Добра ў вас тут кажуць: «Госць выпіць рад, калі гаспадар дасць прыклад» (Г. Далідовіч. Заходнікі). – Насовіч, с. 29: Госць рад, калі сам хазяін дасць прыклад; Янкоўскі, с. 67: І госць рад, калі сам гаспадар дасць прыклад. Госць мала гасцюе (бывае), ды многа (багата, шмат) бачыць. Чужы чалавек, нядоўга пабыўшы ў каго-н., многае заўважае. Асабліва асцерагаліся новага, свежага чалавека, які мог зайсці ў любы час у хату, убачыць непарадак і абняславіць: «Што ён падумае пра нас? Ды і скажа?» Госць мала гасцюе, ды багата бачыць (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). Госць, кажа беларуская прыказка, мала бывае, ды шмат бачыць. Купала бываў у Акопах госцем і бачыў шмат (А. Лойка. Як агонь, як вада). * Пасля тэлевізійных здымак хтось з украінскіх рэдактараў сказаў: «Здымаць Ніла Гілевіча адна асалода!.. У яго дзяржаўная галава!.. Праўду народная мудрасць кажа: «Госць мала бывае, але ўсё прыкмячае» (У. Содаль. Пытанні з юнацтва). – Насовіч, с. 28: Госць нямнога бываець, ды многа відаець; Прыказкі, кн. 1, с. 403: Госць мала гасцюе, а многа бачыць. Госць на парог – гаспадыня за пірог. Гаворыцца з адабрэннем пра гасціннасць і частаванне. Убачыўшы на стале талеркі, ён [сівы дзядок] весела, неяк зухавата ўсклікнуў: – Вось гэта парадачак! Госці на парог – гаспадыня за пірог! Дзень добры ў хату і куму і свату! (М. Ваданосаў. Адзінай маці сыны). Госць на парог – радасць у хату. Прыход госця – вялікая радасць. Сін.: Госць у дом, бог у дом; Дзе госць, там і бог ёсць. – Заходзьце, калі ласка, – пачціва запрашала Ядвіга. – Гасцямі будзеце. А госць на парог – радасць у хату (В. Праскураў. Рута-мята). Госць не костка, за вароты не выкінеш. Да госця, які б ён ні быў, ставяцца прыветліва. Раман падышоў да стала, наліў сабе ў келіх віна і тым самым як бы падаў прыклад іншым... КостусьКанстант пачуваў сябе ніякавата ад бунтарскага імпэту Рамана, але палічыў за лепшае паквітацца з ім жартам. Ён, праўда, перш звярнуўся да селяніна Пятра: – Спадар Пятро, як гэта ў вас, мужыкоў, гавораць? Госць... А-а, вось: госць – не костка, за вароты не выкінеш! (В. Якавенка. Пакутны век). Госць – нявольнік. Госць не павінен адмаўляцца ад таго, што прапаноўваюць гаспадары. Сін.: Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць. [Ядзя:] Тваёй падтрымкі мне таксама
11 👁