Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÃГорка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Гаворыцца з упэўненасцю ў апраўданне добрых вынікаў часам цяжкай працы. Рукі ў вас ёсць і галава на плячах, будзеце працаваць, як і ўсе добрыя людзі. Праца красіць і славіць. У народзе кажуць: горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі (І. Гурскі. Вецер веку). – Прыказкі, кн. 1, с. 168: Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць. Гаворыцца жартаўліва ці як суцяшэнне, што іншага выйсця няма, што з гэтым трэба прымірыцца. Сін.: Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка замужам, ды ідуць. [Васіліса:] Наташа! Не ўводзь мяне ў злосць, бо я не пагляджу, што ў хаце сваты. Я, можа, не бацька, з табою цацкацца! [Шпакоўскі:] Што ж, горкая гарэлачка, але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць. [Наташа:] Не чапайце мяне (І. Гурскі. Свае людзі). * [Маці] прыгубляла чарку, калацілася і пытала: – Як жа людзі п'юць? Але праўду кажуць: кепска замужам, але йдуць, горка водка, але п'юць (В. Адамчык. Дзікі голуб). – Прыказкі, кн. 2, с. 16: Гарэлка горка, ды яе п'юць, замужам нядобра, ды ідуць. Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся. Гаворыцца як парада не паддавацца страху. [Навум:] Я пярвей маўчаў; але як пан пачаў распытваць, прыпомніў сабе прымаўку: горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся; бяды ж горшай не будзе; дай ну ж пець ды выспевываць усю праўду (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 27: Горшы, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся; Федароўскі, с. 20: Найгорш, як баішся, бо і наб'юць і надрыжышся; Прыказкі, кн. 2, с. 295: Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся. Госці ў хату – свінні рады. Гаворыцца жартоўна, калі на стале пасля гасцей застаецца шмат чаго няз'едзенага ці недаедзенага. «Госці ў хату – свінні рады», – жартуюць крывічы. Гэта значыць, што ўсяго будзе да адвалу. Для гасцей крывічы нічога не шкадавалі. Не на чорны дзень, а для гасцей заўсёды нешта прыпасалася. Нездарма ж кажуць: дай Бог гасця, а каля гасця й я (Р. Барадулін. Як беларусы гасцей прымаюць і ў госці ходзяць). – Прыказкі, кн. 1, с. 389: Госці ў хату – свінні рады. Госць выпіць рад, калі гаспадар дасць прыклaд. Гаворыцца ў часе застолля гаспадару, калі той, запрашаючы іншых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набюць, нязедзенага, пюць
15 👁
 ◀  / 696  ▶