Ö Прыказкі, кн. 1, с. 450: Гора плача, гора скача, гора і песенькі спявае; Гора мучыць, гора вучыць, гора песеньку пяе. Гора табе, воле, калі цябе карова коле. Гаворыцца як насмешка над мужам (ці мужчынам), калі ім кіруе, бярэ над ім верх жонка (ці жанчына). Сін.: Кепская тая дамова, дзе вала бадзе карова; Няхай той бык здохне, якога пабора карова. [Федзя:] І твая ж, мусіць, гаспадарка такая самая, як і наша? Разам жывём. [Ядзя:] Для мяне з Таняй хопіць і тых грошай, што я ў школе атрымліваю. [Жыгліцкая:] Гора табе, воле, калі цябе карова коле (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). Сцярпеў я адзін раз, другі, пасля спакойна так кажу: «Можа, у лесе тут у вас бабы камандуюць, у нас у Бабруйску няма такога. Гора табе, воле, калі цябе карова коле. Зарубі сабе на носе раз і назаўсёды: у мае справы не мяшайся» (В. Шырко. Дыханне жыта). – Янкоўскі, с. 300: Гора табе, воле, колі цябе карова коле!; Прыказкі, кн. 2, с. 52: Бедная тая дамова, дзе вала бадзе карова. Гора толькі рака (ракаў) красіць. Кажуць са спачуваннем пра чалавека, які шмат перажыў. Не глядзі, што я чорнай зарос барадой. Не зарос барадой, а зарос я бядой. Не дзівіся таксама з убораў маіх: гора красіць, Паліна, толькі ракаў адных (А. Куляшоў. Грозная пушча). – Прыказкі, кн. 1, с. 448: Гора толькі рака красіць. Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць. Гаворыцца звычайна як суцяшэнне, што іншага выйсця няма, што з гэтым трэба прымірыцца. Сін.: Горкая гарэлка, але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць. [Дзяўчына:] Я, здаецца, [замуж] нізашта не пайду. [Маладзіца:] Ах, мая ты Мар'ічка! Як прыйдзе твая часіна, дык і не падумаеш, цяжка ці не. Як у той прыказцы гаворыцца: горка рэдзька, ды ядуць, цяжка замужам, ды йдуць... (М. Гарэцкі. Каменацёс). – Вы так хваліце... «Горш не будзе...» Хто ж гэта пойдзе, калі горш? – Горка рэдзька – ды ядуць, цяжка замужам – ды йдуць (П. Місько. Градабой). [Пажылы селянін:] А чаго? Спытай хто хоча, не сілком жа іх валочуць! Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць (М. Клімковіч. Кацярына Жарнасек). [Скрылёў:] Цяжка, брат, тут што-небудзь раіць. Бадай што ты разумную думку выказаў. Рабі так. Горка рэдзька, ды ядуць, ліха замужам, ды ідуць (Р. Кобец. Гута). – Ляцкі, с. 8: Горка рэдзька, ды ядуць, ліха замужам, ды йдуць; Прыказкі, кн. 2, с. 16: Горка рэдзька, ды ядуць, ліха (дрэнна, кепска) замужам, ды ідуць
Дадатковыя словы
марічка, пюць
9 👁