Ãры). Перш за ўсё: голад не цётка. Пад вечар усе мы так нагаладаемся, што не памагае ні курыва, ні вялізныя цяжкія галовы сланечніку з мяккімі, яшчэ зялёнымі семкамі, якіх мы паназапашваем з ночы. Хочацца есці (В. Быкаў. Трэцяя ракета). Некаторыя каровы, асабліва маладняк, языкамі ўсё лізь ды лізь. То на адзін бок, то на другі. Голад – не цётка! Шкада жывёлы (Я. Ермаловіч. Трактарыст Антон Знак). Праўду кажуць: голад – не цётка. Распаўзліся птушаняты з гнязда, цвікаюць – есці просяць (В. Праскураў. Бярозавы сок). * Толькі ў сваёй траншэі я скумекаў, чаго гэта ён так да майго кажушка ліпне: холад не цётка, а мы палоннага, аказваецца, па марозе і снезе дастаўлялі транзітам у адных сподніках (Вожык. 1985. № 12). – Насовіч, с. 26: Голад не цётка, з'есць, што папала; Прыказкі, кн. 1, с. 218: Голад не цётка, паглядзяць ды з'ядзяць; Голад не цётка. Голаму разбой не страшан (не страшны). Бедны чалавек не баіцца пагроз, бо яму няма чаго губляць. [Скіба:] Людзі мы ліхія, прыехалі грабіць старога. [Дзед Бадыль:] Спазніліся крыху. Знайшліся такія, што раней за вас управіліся. Цяпер, як той казаў, голаму разбой не страшан (К. Крапіва. Партызаны). – Ну? – пытае Горбач. – А можа, і паслухаць. Што я ад таго страчу. – Голаму разбой не страшны. А біцца будзем за праўду (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Голы разбою не баіцца. – Ці ты, можа, баішся?.. Дык скажы проста, Позняк. Я не буду крыўдаваць на цябе. Не хоч, дык не хоч, так і скажы. – Не, настаўнік, голы разбою не баіцца. Але не справа гэта старых. Дзе мне ўжо свой нос тыкаць, куды не след (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). – Насовіч, с. 26: Голаму разбой не страшан; Прыказкі, кн. 1, с. 410: Голы разбою не баіцца. Голаму сабрацца – толькі падперазацца. Чалавеку, не абцяжаранаму ўласнай маёмасцю, вельмі лёгка сабрацца куды-н. Кажуць пра каго-н. перад адыходам, ад'ездам куды-н. Сін.: Голы збірайся, голы гатоў. [Васіль перад адпраўкай у варожы тыл] зняў узнагароды.., на чыстым аркушы паперы на ўсякі выпадак вялікімі літарамі напісаў адрас бацькоў. Голаму сабрацца – толькі падперазацца (А. Кажадуб. Даўгі нашы). * – Куды, куды мы едзем? – У горад, мама? – Набеглі, узнялі голас дзеці, толькі старая Аўроння і Лазар апраналіся моўчкі... Лазар ужо звык, пачуўшы каманду, падпарадкоўвацца. Голаму апрануцца – толькі падперазацца (В. Казько. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел
Дадатковыя словы
адездам, зесць, зядзяць
9 👁