Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÃГідка з'есці і шкада кінуць. Гл. Гадка (гідка) з'есці і шкада кінуць. Глухім два разы ў касцёле не звоняць. Кажуць у адказ на просьбу паўтарыць сказанае, пры нежаданні паўтараць. Сін.: Глухому дзве абедні не служаць. – Як, як?.. Прачытай яшчэ раз! – Глухім два разы ў касцёле не звоняць (А. Цяжкі. Смутак). – Рабкевіч, с. 44: Глухому два разы не звоняць. Глухому дзве абедні не служаць. Кажуць у адказ на просьбу паўтарыць сказанае, пры нежаданні паўтараць. Сін.: Глухім два разы ў касцёле не звоняць. – Паўтары яшчэ раз. – Глухому дзве абедні не служаць. Ідзі лепш паглядзі, што ў нас робіцца... (Р. Няхай. Туман над стэпам). Для глухога дзвюх абедзень не служаць. – Для глухога дзвюх абедзень не служаць! – строга прамовіла яна [Марына]. – Трэба заўважаць не толькі тое, што робіцца ў вас усярэдзіне, але і тое, што робіцца навокал... (М. Паслядовіч. Цёплае дыханне). – Прыказкі, кн. 2, с. 166: Глухому дзве малебны не служаць. Год на год не прыходзіцца (не выпадае). Функц. не зам. Не кожны год падобны на папярэдні. Год на год не прыходзіцца. За цёплай восенню хутка наляцела ў гарадок зіма, не енчыла макроццем і дажджом, а насыпала адразу снегу і ўдарыла маразамі (Г. Марчук. Кветкі правінцыі). – А чаму летась май быў халодны, а цяпер стаіць такі гарачы?.. Як гэта растлумачыць? – Год на год не выпадае. Май звычайна ў нас бывае халодны, бо на поўначы пачынаецца вясна, там растае снег і забірае цяпло (С. Александровіч. Крыжавыя дарогі). Але грыбы не мох, не растуць па ўсім лесе без разбору. Кожны грыб любіць свае мясціны, ды і год на год не прыходзіцца (С. Давідовіч. Суперпадарунак). Спрадвеку каліну пасля маразоў збіралі. Год на год не прыходзіцца, але кожны раз яе можна назбіраць на ўзлеску, а найбольш яе было – ядранай, чырвонай – у двух шырозных і глыбокіх... акопах-бліндажах (П. Місько. Смерці яны не баяліся...). – Ляцкі, с. 8: Год на год не прыходзіцца; Прыказкі, кн. 1, с. 89: Год на год не прыходзіцца. Голад не цётка. Голад вымушае пакарыцца абставінам, рабіць што-н. не так, як хацелася б. Кажуць у апраўданне дзеянняў, звязаных з пошукамі ежы. Сін.: Не пад'ясі – і залатую фурманку аддасі. Найчасцей знаходзілі выхад у тым, што ішлі з горада ў вёску, каб прынесці мяшэчак бульбы. І гэта кіламетраў за трыццаць і болей, і на сваім гарбу. Голад – не цётка... (М. Гарэцкі. Віленскія камуна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, падясі
12 👁
 ◀  / 696  ▶