Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÃГарэлка да дабра не давядзе. Кажуць з асуджэннем пра п'янства. Можна было б вярнуцца ў хату і пахмяліцца – гэтае атруты даволі, ды не хацелася дурны прыклад падаваць. П'янка дзелу не помач. Яно і праўда, дзе чарка, там і сварка. Гарэлка да дабра не давядзе (М. Гроднеў. Права адплаты). – Прыказкі, кн. 2, с. 351: Гарэлка да дабра (да добрага) не давядзе. Гаспадар за гарэлку, гаспадыня за талерку. Зварот да бацькоў нявесты пры сватанні. [Даніла:] А мы ж такога хлопца набываем! Такую дзяўчыну губляем! Так што, гаспадар за гарэлку, гаспадыня за талерку! (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Янкоўскі, с. 116: Гаспадар за гарэлачку, а гаспадыня за талерачку. Гаспадар і жонка – найлепшая сполка. Гл. Муж (гаспадар) і жонка – найлепшая сполка. Гаспадарка – клапатарка. Гаспадарка патрабуе вялікіх клопатаў. Сін.: Гаспадарку весці – не лапці плесці. Саломай карміць высокапародную жывёлу не будзеш. Трэба і травы вырошчваць, і буракі, і бульбу... Гаспадарка – клапатарка (В. Шырко. Жаваранак над нівай). – Федароўскі, с. 105: Гаспадарка – клапатарка. Гаспадарку весці – не лапці плесці. Гаспадарку весці – не лёгкая справа. Сін.: Гаспадарка – клапатарка. [Кажамяка:] Саладуха далей свайго носа нічога не бачыць, ён гатоў жыць так, як жылі дзяды. Лепшага за Высоцкага старшыню мала дзе знойдзеш. Гаспадарку весці – не лапці плесці (І. Гурскі. Свае людзі). – Прыказкі, кн. 1, с. 185: Гаспадарку весці – не лапці плесці. Гасподзь не без міласці, а казак не без долі. Гл. Бог не без літасці, казак не без шчасця. Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі. Кажуць гаспадыні ці гаспадару пры святочным частаванні. «Не, так нядобра, – паднялася з месца Нона. – Госці сядзяць, а гаспадыня стаіць». Нявестку падтрымаў Дзед: «Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі!» (М. Капыловіч. Былі б рукі...). – Перакусвайце, перакусвайце! – падахвочвала гасцей Хвядосся, аглядаючы стол. – Бярыце, хто што хоча, даставайце! – Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі! – усмешліва азвалася Стэпа, беручы ў адну руку лусту хлеба, у другую – скрыль паляндвіцы (У. Гніламёдаў. Валошкі на мяжы). – Прыказкі, кн. 1, с. 402: Госцю гадзі, дый сябе не галадзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянка, пянства
8 👁
 ◀  / 696  ▶