Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãрымліваецца: хочацца выказаць думку вялікую, выступіш – маленькую частачку выказаў замест таго, што хацелася. Мыш, а не думка. А стаяла гара. Гара радзіла мыш (Я. Ермаловіч. Зазімак). Яшчэ праз паўтара месяца рабочы рух паціху сышоў на нішто. «Гара нарадзіла мыш», – уздыхнуў знаёмы літаратар (Ю. Станкевіч. Пляц Незалежнасці). «Падстрыгаць» іх [тэксты на кінастудыі] – іхняя справа, а даваць іншыя, лагодненькія, аўтарскія тэксты – не варта. У нас ужо адзнакаю стала, што гара нараджае мыш (М. Дубянецкі. «Трэба рызыкаваць...»). – Калька з французскай мовы: La montagne enfante une souris, якая склалася на аснове лацінскай прыказкі Parturint montes, nascetur ridiculus mus 'раджаюць горы, нараджаецца смешная мыш'. – БРС, т. 1, с. 311: Гара нарадзіла мыш. Гара радзіла мыш. Гл. Гара нарадзіла (радзіла) мыш. Гарбатага магіла выправіць (выпрастае). Чые-н. перакананні, недахопы, заганы не выправіш. Кажуць з перакананнем, што хто-н. не зменіцца ў лепшы бок. Сін.: Крывое дрэва не выпраміш; Як удасца жарабё з лысінкай, дык і здохне такім. Дарэмна яна спрабавала даказаць гэтым «чорствым мужчынам», што Рая змянілася і шчыра хоча ведаць, дзе Алёша. – Гарбатага магіла выправіць, – адрэзаў на яе довады Валодзя (І. Шамякін. Крыніцы). – Колькі гора і пакут прынеслі [фашысты]. Няхай хоць цяпер самі іх паспытаюць і смак іхні ўведаюць. Мо тады і жахнуцца з таго, што робяць. – Гарбатага магіла выправіць (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). Паслухаеш цябе, Герасім, дык здаецца, не ў турме ты быў, а на адпачынку. Праўду кажуць: гарбатага магіла выправіць (Х. Жычка. Зброю бяруць сыны). [Матка:] Ты ўжо нам даруй, сыночку, не гневайся на старых, – нас ужо не перавучыш. [Мікола:] Так-с... праўду кажаш! Гарбатага выпрастае магіла (М. Гарэцкі. Свецкі чалавек). [Косця:] Ну, чыя праўда, Андрэй? Гарбатага магіла выпрастае. Я не разумею, чаго мы цацкаемся з ім? Валаводзімся, угаворваем, выхоўваем, а навошта? (М. Матукоўскі. Мужчына, будзь мужчынам). * Яшчэ год таму я чуў ад яго падобныя разважанні – усё ж не чакаў, каб іх наша сапраўднасць не змяніла... Між тым... Гарбатага магіла зменіць... (Ц. Гартны. Сокі цаліны). – Ну, вось скажы: што ты зрабіў, каб перамяніць, перавыхаваць яе? – Гарбатага, кажуць, не выраўняеш... (А. Марціновіч. Надзея). – Насовіч, с. 27: Гарбатага адна магіла спраміць; Раманаў, с. 231: Справіць гарбатага магіла; Прыказкі, кн. 2, с. 303: Гарбатага хіба магіла выпрастае (выпраміць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶