Ãнаўме... – падала яна голас (Л. Левановіч. Паплавок). [Гітлераўцы] думаюць, што завываннем сірэн у час бамбёжкі ім удасца ўздзейнічаць на псіхіку, запалохаць, застрашыць, падавіць волю абаронцаў нашай зямлі... Галоднай куме сыр наўме... (К. Кірэенка. З аповесці вайны). Не сыходзіла нікуды і Тэкля. Швэндалася па надворку, то да аднае кампаніі прыстане, то да другое. Спадзявалася, што якая добрая душа яшчэ чарачку паднясе, ведама – галоднай куме хлеб наўме (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). * Нават у сне Мікола бачыў ваду. Ён піў яе, гарачую, піў і ніяк не мог напіцца... – Праўду кажа прыказка: «Галоднай куме проса сніцца» (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). – Насовіч, с. 26: Галоднай куме хлеб наўме; Прыказкі, кн. 1, с. 219: Галоднай куме пірагі наўме; Галоднай куме сала наўме. Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца. Чалавек не можа жыць спакойна, калі яго непакоіць, хвалюе што-н. – Хто гэта? Гэта вы? І не спіцца вам? – усміхнулася Вера. – Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца. Колькі ж вы тут наскрэблі [буракоў]? – пацікавіўся ён [Варанецкі] (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы). – Прыказкі, кн. 1, с. 232: Не спіцца, калі хлябок сніцца. Галодны і каня з капытамі з'есць. Галодны чалавек надта прагны, ненасытны і непераборлівы. «Галодны і каня з капытамі з'есць». Русаковіч-Барысаўскі ўспомніў гэтую народную прымаўку, паглядаючы на Філістовіча-Слуцкага і яго «войска», якое малаціла і пялёхкалася лыжкамі ў вядры з бульбяным супам (М. Паслядовіч. Па воўчых сцежках). – Федароўскі, с. 102: Галодны з'еў бы каня з капытамі. Галота на выдумку (-і) вострая (хітрая). Гл. Голь (галота) на выдумку (-і) вострая (хітрая). Гаманіць галава не баліць. Крыўдныя словы не так і страшныя, іх можна сцярпець. Пастаяў Мікалай Іванавіч, паглядзеў на іх работу і кажа мне: «Гані ты іх, Карагед, з калгаса, брыдка глядзець...» Ну-ну, думаю, гаманіць галава не баліць: паглядзім, на што здатны... (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Насовіч, с. 26: Гаманіць галава не баліць; Прыказкі, кн. 2, с. 383: Гаманіць – не баліць. Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць. Той, хто робіць што-н. для іншых, не мае магчымасці зрабіць гэта для сябе. Сін.: Шавец заўсёды ходзіць без ботаў; Шавец у падзёртых ботах ходзіць. – Што, і вам даюць кватэры? – Даюць, а як жа! Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку варыць... так і мы
Дадатковыя словы
зесць
13 👁