Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãфэні, дык гэты ж твой юр праз бок выйдзе, праз тое самае рабро, з якога Адам Еву сатварыў. – Гаворыш, а ў роце, мусіць, холадна, – пасміхнуўся Верамей (А. Масарэнка. Лесавікі). – Прыказкі, кн. 2, с. 322: Гаворыць, а ў роце холадна. Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзеці. Гаворыцца з неадабрэннем пра бацькоў ці бацькам, дзеці якіх не атрымалі належнага выхавання. [Вярэніч:] А цяпер вось табе і вяселле! Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзеці! Бо на свет пусціць – кожны дурань пусціць. А ты выгадуй, выведзі на чалавека, тады і звацьмешся маткаю (А. Петрашкевіч. Трывога). – Федароўскі, с. 273: Гадавала сава дзеці – і няма на што глядзеці. Гадка (гідка) з'есці і шкада кінуць. Кажуць пра што-н. звыклае, але нявыгаднае, калі неабходна зрабіць пэўны выбар. [Даніла:] І гэта каханая твая паглядзіць на цябе, галетніка, ды нос адверне. Яна толькі забаўляецца з табою, як кошка з жабай, – гадка з'есці і шкада кінуць (К. Крапіва. Партызаны). [Сын:] І яшчэ праблема. Вы прыдумалі атамную і вадародную бомбы. І пакідаеце іх нам. А што нам з імі рабіць? Гідка з'есці і шкада кінуць. Гэта не клопат? (А. Макаёнак. Зацюканы апостал). * Вечарам на спатканні Ада расказвала Лёню пра незаслужаны дакор з Сібіры. – Ну, і як жа ты вырашыла? – спытаў Лёня. – Ды от і сама не ведаю. – Нельга з'есці і шкада кінуць. Праўда? – Усё ж такі, знаеш, каторы час у нас цягнецца сяброўства... (А. Пальчэўскі. Круты паваротак). Перакруціўся мой лёс настолькі, што я, вясковец да апошняй крывінкі, зрабіўся гарадскім жыхаром. І, як па той прымаўцы – гадка есці, ды не кінеш, – мушу жыць сярод чужога сэрцу, непатрэбнага душы ассяроддзя (С. Давідовіч. Два бакі медаля). – Насовіч, с. 22: Гадка з'есці і жаль кінуці; Янкоўскі, с. 289: Гадка з'есці і шкада кінуць; Прыказкі, кн. 2, с. 331: Гадка есці, жаль пакінуць; Горка з'есць і жаль пакінуць; Жалка выкінуць і гідка есці. Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзеці. Гаворыцца бацькам як пажаданне вырасціць дзяцей такімі, каб можна было пры іх дажываць свой век. Дочкі мае ўжо ўсе замужам. Аж тры. У сваім сяле ўсіх пааддавала. Сын быў адзін – забілі ў вайну. Самы большы быў. От, і ўсе мае дзеці. Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзеці. Пагадавала, а сядзець і няма за кім. Удваіх, як пні, старыя засталіся (Я. Ермаловіч. Валуны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зесці
10 👁
 ◀  / 696  ▶