Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãвярнуліся на радзіму! А мы ўсю вясну працуем не разгінаючыся. Бо ведаем: вясенні дзень год корміць (Я. Сіпакоў. Зялёны лісток на планеце Зямля). От, маўляў, які з мяне расказчык, ды і няма калі – вясна... працы шмат, а вясновы дзень, як вядома, год корміць... (Б. Пятровіч. Кропкі). * Ужо даўно адсеяліся. Прыйшла самая гарачая пара, калі, як кажуць хлебаробы, дзень год корміць (І. Гурскі. У вялікай дарозе). – Прыказкі, кн. 1, с. 75: Вясенні дзень год корміць. Вясновы дзень год корміць. Гл. Вясенні (вясновы) дзень год корміць. Вясной і травінка да травінкі хінецца. Пра вясну як перыяд абуджэння прыроды і час кахання. Жыццё працягвалася, а прырода брала сваё: вясной і травінка да травінкі хінецца. А тут – абое маладыя, у самай сіле (А. Варановіч. Валацуга). Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лыжка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі. Кажуць пра вясеннія і асеннія дажджы і іх вынікі. * Непакоіла іншае: калі так пабудзе – днём сонца, ноччу марозік, – не агледзішся, як асмягне, запыліць зямля. Гэта не восень, калі з лыжкі вады – вядро гразі. Вясною наадварот: з вядра вады – лыжка гразі (В. Блакіт. Шануй імя сваё). – Насовіч, с. 13: Вясною кораб вады, ды коўш гразі, а восенню коўш вады, ды кораб гразі; Ляцкі, с. 6: Вясной вядро вады, а лыжка балота, а ўвосені лыжка вады, а вядро балота; Федароўскі, с. 333: Вясною цэбар вады – ложка гразі, а восенню ложка вады, а вядро гразі. Ã Гавары, ды не усё дагары. Кажуць з неадабрэннем таму, хто гаворыць што-н. нелагічна, бесталкова. Сін.: Гаворыць(-ыш), а ў роце холадна. – Вой, ці чулі ж яшчэ? У Дварчаны з Нямеччыны жыдэ панаехалі. – Ой, Вольга, ты гавары, ды не ўсё дагары (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). «Добра жывеш, сынок, – кажа бацька, – каб у трыццатым так жыў – раскулачылі б!..» Але гэта я ўжо наперад забягаю, як Ігнасева сучка. Гавары, ды не дагары (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). Гаворыць (-ыш), а ў роце холадна. Праст. Кажуць з насмешкай пра таго або таму, хто гаворыць што-н. недарэчнае, бесталковае. Сін.: Гавары, ды не ўсё дагары. – Во шапну Мар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 696  ▶