Âра, не стаў вялікі карабель. На вялікую глыбіню ён нырца ніколі не даў, меў дробны ход (К. Чорны. Трыццаць год). Калі Зусь абмацаў і аглядзеў усё аж па некалькі разоў і пераканаўся, што нічога не схавалася ад яго вока, што ўсё, чаму патрэбна быць на сваім месцы, добра і моцна, – ён прыпыніўся на сярэдзіне перад рабочымі і спаважна, па-гаспадарску кашлянуў у кулак (вялікаму караблю – вялікае і плаванне) (Р. Мурашка. Сын). [Мякішаў:] Што ў Маскве прымаеш? [Траян:] Глаўк. [Мякішаў:] Твайго ж профілю? [Траян:] Майго. [Мякішаў:] Правільна. Сказана – вялікаму караблю вялікае плаванне (А. Маўзон. Пад адным небам). Вашы хлопцы папрацавалі на славу. Ну што ж, як кажуць: вялікаму караблю вялікае і плаванне (І. Гурскі. Лясныя салдаты). * Ён плавае на ўсіх заліках і на любым экзамене. Вядома, гультаям вялікім – вялікае і плаванне (П. Сушко. Студэнт пад ветразем). – БРС, т. 1, с. 582: Вялікаму караблю вялікае плаванне. Вялік пень, ды дурань. Гаворыцца іранічна пра што-н. знешне вялікае, з чаго, аднак, няма толку. [Рахлюк:] У вёсцы не павінна быць сто пяцьдзесят двароў, як у Мядзведзічах. Да такой вёскі цалкам падыходзіць прыказка: «Вялік пень, ды дурань» (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Чаго ж ты маўчыш?.. Марыкуеш, ці што? – Вялік пень, але дурань! – адказвае ён, варавіта зірнуўшы на татульку (Я. Лёсік. Апавяданне без назвы). Вялік пень, ды дурань, – нарэшце робім свой прысуд (Я. Сіпакоў. З чаго мы смяёмся). – Насовіч, с. 13: Вялік пень, ды дурань; Прыказкі, кн. 2, с. 242: Вялік пень, ды дурань. Вяроўка добра доўгая, а размова кароткая. Часцей ужываецца як папярэджанне, каб хто-н. гаварыў коратка, непрацягла. І хоць кажуць, што вяроўка добра доўгая, а размова кароткая, мы слухалі князя некалькі начэй запар (Л. Дайнека. След ваўкалака). Вясенні (вясновы) дзень год корміць. Ужываецца як сцвярджэнне, што дабрабыт селяніна залежыць ад яго стараннасці, дбайнасці ў вясеннія дні на полі. Я ведаю, што ты стаміўся і што табе трэба адпачыць. Але... Вясенні дзень год корміць. Вясна на вачах сушыць поле, коней мала... Трактар стаіць, а Ягаднае ў нас не кранута нават (У. Краўчанка. Веснавымі днямі). А як захварэеш? Ды яшчэ вясною, калі сама араць, сеяць трэба? Ці ў час касавіцы, жніва? Вясновы, ды і летні дзень, кажуць, год корміць (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). Красавік – месяц птушак. Усе яны, вярнуўшыся з далёкіх вандровак, ладзяць гнёзды, выводзяць птушанят, кормяць іх. І радасна спяваюць – а як жа не радавацца
17 👁