Âнаецца не адразу, а праз пэўны час. Можна сказаць, што ягоная [А. Адамовіча] проза і публіцыстыка, густа насычаная думкамі і ідэямі, сёння актыўна спасцігаецца чалавецтвам... Мабыць, у поўнай меры ім суджана быць спасцігнутым пасля – вялікае бачыцца на адлегласці. У дадзеным выпадку – на адлегласці часу... (В. Быкаў. Мужнасць). Цяпер нам відаць абмежаванасць і бесперспектыўнасць некаторых з яго [Льва Талстога] духоўных пошукаў, і мы з пэўнасцю можам меркаваць аб ягоных памылках. Але вялікае бачыцца на адлегласці... (Звязда. 2000, 5 снеж.). Паэтава муза жывіцца з уласна перажытага, з плёну асэнсаванага і ацэненага, бо вялікае бачыцца на адлегласці. А ці будзе ашчадна-поўна выдадзена спадчына паэта? (А. Астравух. Долі інакшай не трэба зямной...). Вялікае бачыцца на адлегласці, зараз, праз многа гадоў, мае вяскоўцы часам узгадваюць «з'едзенага» імі палешука добрым словам: вось, маўляў, каб ён зараз быў... (У. Міхно. Ці пазайздросцяць мёртвыя жывым?). * Вялікае відно на адлегласці, і Багдановіч сваім прыкладам бліскуча пацвердзіў гэта. Усё яго жыццё – гэта подзвіг (М. Стральцоў. Загадка Багдановіча). – Паўкалька з рускай мовы, крылаты выраз з верша С. Ясеніна «Письмо к женщине» (1924), дзе ёсць радкі: «Лицом к лицу лица не увидать. Большое видится на расстоянье». Вялікаму каню – вялікі хамут. На чалавека з вялікімі здольнасцямі і магчымасцямі ўскладваюцца і значныя абавязкі. Ужываецца як станоўчая ацэнка чыіх-н. выдатных здольнасцей. Сін.: Вялікаму караблю – вялікае і плаванне. – Пра ўвесь калгас мне застаецца думаць. – Што ж, вялікаму каню вялікі хамут, – з усмешкай перабіла Насця (І. Мележ. Гарачы жнівень). – Вялікім дастаецца... – У нас кажуць: вялікаму каню – вялікі хамут, – таксама ўсміхнуўся цёмнавалосы селянін (Л. Дайнека. Запомнім сябе маладымі). Вялікаму каню – вялікі хамут (Эпіграф да байкі К. Крапівы «Саманадзейны конь»). – Насовіч, с. 8: Большаму каню большы хамут; Прыказкі, кн. 1, с. 340: Вялікаму каню – вялікі хамут. Вялікаму караблю – вялікае і плаванне. Функц. не зам. Незвычайнага чалавека чакае і вялікая плённая дзейнасць. Ужываецца як станоўчая ацэнка чыіх-н. выдатных здольнасцей або як пажаданне таму, хто атрымаў магчымасць выявіць свае здольнасці. Сін.: Вялікаму каню – вялікі хамут. Кажуць, што вялікаму караблю – вялікае плаванне. Дык Сёмка Фартушнік, як узбуяў доб
Дадатковыя словы
зедзенага
17 👁