Â(Я. Колас. На ростанях). Даём табе, Вася, усё, што можам. Вышэй пупа не падскочыш (І. Шамякін. У добры час). [Сокалаў:] Наогул зроблена многа. Але толькі не ў параўнанні з тым, што трэба зрабіць. [Чарнуха:] Вышэй пупа не скочыш (В. Палескі. Песня нашых сэрцаў). Неяк было не па-чалавечы пакідаць аднаго Мар'яна Казіміравіча, прыехалі ж разам. Хоць вышэй пупа не скочыш (В. Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч). Ён разбудзіў Андрэйку, і яны пайшлі спаць на сена. Пры гэтым дзед мармытаў: – Што ж! Вышэй пят не падскочыш! Заўтра дапішам пісьмо... (З. Бядуля. Летапісцы). – Дык яны цябе сёння, збяруцца, як ліпку абдзяруць! І абараняць не будзе каму! – Знайшоўся абаронца! Не падскочыш вышэй пят (П. Місько. Градабой). – Чалавек – бязмежны творца. – І ўсё ж ёсць межы і для гэтага бязмежнага, як вы кажаце, творцы... Вы, паважаны мой зямляк, не будзеце адмаўляць народную мудрасць, якая сцвярджае: вышэй галавы не падскочыш (Я. Васілёнак. Салдаты не адступаюць). – Прыказкі, кн. 2, с. 475; кн. 1, с. 184: Вышэй пупа не падскочыш; Вышэй галавы не паднімешся; Вышэй носа не пераскочыш; Вышэй ілба не падскочыш. Вышэй пят не падскочыш. Гл. Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш (не скочыш). Вышэй самога сябе не скочыш (не падскочыш). Больш за тое, на што здольны, што ў тваіх магчымасцях, не зробіш. Сін.: Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш; Цераз сілу і конь не цягне. Як той казаў, вышэй самога сябе не скочыш. Калі суджана паправіцца, дык паправішся (К. Чорны. Зямля). – Ці вы ўсё жыццё думаеце на пенсіі пражыць? Інвалідам? – Не ведаю. – Хто ж ведае? – Вышэй сябе не скочыш! Як будзе, так будзе (І. Мележ. Дом пад сонцам). – Не ведаю, ці чытаў гэты Галавацкі, што пра яго сына напісана. А калі і чытаў, дык чаму ён такі абыякавы? Вясёлы, нібы так усё і павінна быць. – Слухай. Між намі гаворачы, а куды падзенешся? Вышэй сябе не падскочыш. Лёс (Я. Ермаловіч. Зазімак). Вялікага сабакі вялікі брэх. Праст. Кажуць іранічна ў адказ на чые-н. пагрозы, лаянку і пад. [Камісар:] Пачакай, лайдача! Я прыпільную! Але не прасі бога, калі дазнаюся! Будзе канчук [нагайка] у рабоце. [Навум, убок:] Вялікага сабакі вялікі брэх! Баш ты яго, вельмі пабаяліся! (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Прыказкі, кн. 1, с. 340: Вялікага сабакі вялікі брэх. Вялікае бачыцца на адлегласці. Кніжн. Што-н. вялікае, выдатнае па сваім значэнні па-сапраўднаму ацэньваецца, прыз
Дадатковыя словы
маряна
15 👁