Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Âстрой, намеры і пад. Гарбачэўскі сядзеў у крэсле, абдумваючы, што прывяло гэтых людзей да яго. Правакацыя? Наўрад. Вочы – люстра душы (І. Гурскі. Чужы хлеб). Я (у які ўжо раз) думаю, што прымаўка пра тое, нібыта вочы – люстэрка душы, гэта не пра Блыху (В. Кадзетава. Я ёй не дарую). Еду, а перада мною – Кастусь, яго вочы. Я не ведаў Кастуся, толькі партрэт бачыў. Праўду кажуць: вочы – люстэрка душы (Ф. Янкоўскі. Чытаючы Лукаша Калюгу). * Вочы справядліва называюць вокнамі душы. У іх часам можна ўгледзець куды больш, чым удаецца выказаць словамі. Трэба толькі быць уважлівым, умець бачыць добрае ў гэтых «вокнах» і не назаляць празмернай цікаўнасцю, не падглядаць у іх (В. Праскураў. Рута-мята). – Магчыма, склалася пад уплывам лацінскага афарызма: Imago animi vultus est (літаральна «Твар – люстэрка душы»). – Ліцвінка, с. 69: Вочы – люстра душы. Вочы не бачаць, душа не баліць. Калі чалавек не ведае пра чыю-н. бяду, гора, няшчасце, то і не хвалюецца, не перажывае. Ні жонка, ні сястра мне пра яе [смерць У. Караткевіча] не казалі, хоць ведалі праўду, не казалі і ў рэшце рэшт не сказалі, што, шкадуючы мяне, гэта рабілі: вочы не бачаць, душа не баліць. А яна, колькі летаў мінула, баліць і дагэтуль... (А. Лойка. Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі). – Федароўскі, с. 336: Вочы не бачаць, то й душа (сэрца) не баліць. Вочы па яблыку, а галава з арэх. Праст. Гаворыцца з непашанай пра чалавека, здольнага на безразважныя ўчынкі. Вочы па яблыку, а галава з гарэх. – Пра прагнасць і дурасць нямецкіх захопнікаў (К. Крапіва. Прыказкі). – Падыдзі толькі, зрэнкі твае лупатыя выдзеру! Вочы па яблыку, а галава з арэх. Марцовы кавалер! – Жанчына са слязьмі на вачах звярталася да ўсіх (І. Гурскі. Вецер веку). Не мілаваў мяне мой Змітрок... Не ўладзь яму, слова ўпоперак скажы – вылупіцца: вочы па яблыку – галава з арэх (Л. Калодзежны. Перад бабіным летам). – Пазнаўшы сонца, жыві сонцам і, хоць яно і зайшло, будзь з ім. Па сонцу ідзе свет, а не па бібліі, сонца – галава! – Галава з арэх, а вочы – па яблыку, – падаючы яшчэ адну патэльню з прыпека, выгукнула нявестка Аморожыка. Купала заўсміхаўся, хоць арэх і яблыкі былі ні пры чым да галавы – сонца (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Насовіч, с. 17: Вочы па яблыку, а галава з арэх; Прыказкі, кн. 2, с. 205: Вочы па яблыку, а галава з арэх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амбро
13 👁
 ◀  / 696  ▶