Âшучасцю зрабіць што-н. рызыкоўнае. Сін.: Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мінаваць (у 2 знач.); Спроба не хвароба; Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў. Упэўнена трымаў сябе заходнебеларускі селянін, памяць аб ваенных жахах рабіла яго смелым перад трывожным эксперыментам калектывізацыі: «Эх, воўк не з'еў, дык бугай не забадае» (У. Калеснік. Сяброўскія згадкі). Воўк не пастух, а казёл не агароднік. Нельга дапускаць каго-н. туды, куды ён імкнецца з-за карыслівай мэты і дзе можа толькі нашкодзіць. [Начальнікі] не без падстаў заявілі Бразгоўку, што воўк – не пастух, а казёл – не агароднік. Выказалі слушную думку, што такога казла трэба трымаць як мага далей ад спакуслівых месц (М. Чавускі. Пакручастыя сцежкі-дарожкі). – Прыказкі, кн. 1, с. 63: Воўк не пастух, а свіння не агароднік; Воўк не пастух, а казёл не агароднік: воўк – злодзей, а казёл – шкоднік. Воўк сабакі не баіцца, але (ды) звягі не любіць. Надакучлівыя дакоры, прыдзіркі, абгаворы і пад. часта больш непрыемныя і нясцерпныя, чым што-н. іншае. Гарбаносы не вытрымаў: – Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. – Гэта-то праўда, і якраз яна сюды падходзіць, бо сабака – гэта ты (К. Чорны. Звяга). Праўду кажуць: воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Ёсць у майго суседа сабачанё – ну, каб яно нечага здохла! Так жа ўсім у косці ўелася!.. (К. Крапіва. Сабачанё). – Ці не баіцеся вы, што нехта ўбач[ыць]?.. – А лепей, каб ніхто не бачыў... Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць... Звяга бывае страшней самога сабакі (А. Кудравец. Двое за нізкім столікам). Адзіны, хто пазычыць грошы на дарогу – Іван Пятровіч. Але дзе завуча падпільнаваць? Можна, але боязна: Валя даведаецца – з'есць і яго, нябогу, і яе.. Ну, на ёй паламае зубы, але, як кажуць, воўк сабакі не баіцца, ды звягі не любіць (І. Шамякін. Палеская мадонна). Не кожны адважыцца, як не ўсякі пойдзе і на тое, каб дзіця ягонае.. вучылася на сваёй мове. Адвучылі. Запалохалі. Вось і трымаюцца гэтай звычкі хутаране. Хоць і кажуць, што воўк сабакі не баіцца, але ж звягі не любіць... (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). * І не сабака страшан воўку, калі прыйшлося сказаць к слоўку, мой пане-браце, мой Марцяга, а непрыемна яго звяга! (Я. Колас. Новая зямля). – А чаго ж вы яго [баптыста] баіцеся? – Ат, – адказала Марта, – воўк сабакі не баіцца, але не хоча звягі слухаць, дальбог. А мой яму патурае... (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). – Толькі сабе пашкодзіце. А яна [Вольга] пабрэша і сціхне. – Воўк сабакі не
Дадатковыя словы
зесць, зеў
19 👁