Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÂВоўка баяцца – у лес не хадзіць. Гл. Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца – у лес не хадзіць. Воўка ногі кормяць. Гл. Ваўка (воўка) ногі кормяць. Воўк і лічанае бярэ. Гаворыцца з асуджэннем пра таго, хто не лічыцца ні з чым і гатовы адабраць нават апошняе. – Тады нічога не астанецца, як з немцамі сябраваць, – заключыў Гадлеўскі. – Яны нам памогуць... – Хутчэй апошняе забяруць, – іранізаваў Езавітаў. – Ваўкі і лічанае бяруць... (І. Гурскі. Вецер веку). – Насовіч, с. 14: Воўк і шчотанае бярэць; Прыказкі, кн. 1, с. 62: Воўк і лічанае бярэ. Воўк казе не таварыш. Людзей, розных па характары, сацыяльным становішчы і пад., нішто не можа аб'яднаць. Кажуць пра таго, хто не раўня каму-н. Сін.: Арлу з савой не па дарозе; Гусь свінні не таварыш; Пешы коннаму не таварыш (у 2 знач.). – Праўду бацька кажа, воўк казе не таварыш. Бач ты, разумны які, на хутар аблізваецца, на гатовенькае. Мужык мужыком, а дурнейшых за сябе шукае, – абурыўся Казік (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). – Прыказкі, кн. 1, с. 62: Воўк казе не таварыш. Воўк каля (паблізу) свайго логава не бярэ (не шкодзіць). Несумленны, але хітры чалавек не робіць шкоды суседзям, каб не выклікаць у іх падазрэння да сябе. – Трэба было б Парамонішынага паглядзець. – Успеецца. Каля свайго логава і воўк не бярэ (М. Лобан. На парозе будучыні). І да калектывізацыі ён [Калчак] не падаваў голасу, і ў час калектывізацыі маўчаў. Старэйшыя, больш вопытныя людзі ацэньвалі гэта так: воўк ніколі не шкодзіць паблізу свайго логава... (У. Шахавец. Дарога пачыналася ў Бярозаўцы). * – Ну, а тут – не чапаў? – Тут – спакой: воўк і той не хапае авец бліз бярлогі сваёй (А. Куляшоў. Грозная пушча). – Насовіч, с. 15: Воўк не робіць шкоды блізка; Федароўскі, с. 399: Воўк паблізу свайго кубла шкоды не робіць; Прыказкі, кн. 1, с. 290: Воўк ля свайго логава не шкодзіць. Воўк ліняе, ды нораву не мяняе. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто па-ранейшаму застаецца ўпартым, не мяняе сваіх звычак, нораву. – Воўк ліняе, ды нораву не мяняе. – Вы аб кім гэта? – не зразумеў адразу Віктар. – Вядома, аб кім – аб Полю Арнолю! (М. Гамолка. Шосты акіян). – Прыказкі, кн. 1, с. 61: Воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе. Воўк не з'еў, дык бугай не забадае. Перажылі больш страшнае, дык перажывём і гэта, менш небяспечнае. Гаворыцца з ра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаць, зеў
15 👁
 ◀  / 696  ▶