Âнаму – рай (Л. Левановіч. Якар надзеі). Вольнаму воля, шалёнаму поле, а спасёнаму рай. Вольнаму воля, шалёнаму поле, а спасёнаму рай. Так беларусы вызначаюць абсягі чалавечага духу, розуму, руху (Р. Барадулін. Вярні нам Бацькаўшчыну, Божа!) – Насовіч, с. 15: Вольнаму воля, а спасённаму рай; Прыказкі, кн. 1, с. 321; кн. 2, с. 164: Вольнаму воля, а шалёнаму поле; Вольнаму воля, святому рай. Воран ворану вачэй не выклюе. Гл. Груган гругану вока не выдзеўбе. Восень на рабым кані (кабыле) едзе. Увосень надвор'е дажджлівае, пахмурнае. Лейцы верасень сплёў з павуціны, пугу звіў кастрычнік з пянькі, лістапад лісця ў воз падкінуў. – Паганяй! Нацянькі!.. Уцякаць сабраўся мачэўнік... Ды не ўцёк – падвялі карані. Едзе восень – па пнях, па карчэўю... Едзе восень на рабым кані (В. Зуёнак. Крэсіва). Зжухлая трава паўолытвала рудое лісце, палегла. «Едзе восень на рабой кабыле...» – успомніла Таіса (М. Воранаў. Карона). Добра падмечана: восень на рабым кані едзе!.. Часам нябачная сіла разрывала заслону з хмарай – утваралася блакітнае акно... (В. Якавенка. Наперад па крузе). * Праўду кажуць: увосень пагода на рабым кані едзе. То дождж, то сонца, то вецер. Думалася, што бабінага лета так і не прычакаюць (П. Місько. Сітус інверсус). – Федароўскі, с. 338: Восень на рабым кані ездзіць; Прыказкі, кн. 1, с. 86: Восень на рабым (шэрым) кані ездзіць. Вось вам хамут і дуга, і, а я вам болей не слуга. Гл. Вось табе (вам) хамут і дуга, і, а я табе (вам) больш, болей не слуга. Вось табе (вам) хамут і дуга, і, а я табе (вам) больш, болей не слуга. Гаворыцца пры адмаўленні падтрымліваць якіян. сувязі, мець справу з кім-н. [Надзя:] І наогул, Антаніна Пятроўна, сёння я ў вас апошні дзень. Пасуду памыю пасля гасцей – і бывайце здаровы. Вось вам хамут і дуга, і я вам больш не слуга (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). [Люба:] Што гэта за грошы? [Ганна Іванаўна:] Ад магазінаў засталося... Вось табе хамут і дуга, я табе не слуга... Іду я... (І. Мележ. У новым доме). [Байкач:] Скажы, а калі ты пападзешся, выдасі мяне ці не? [Пякарская:] А ты думаў як! Я ў зямлі буду гніць, а ты па волі хадзіць? Не чакай ад мяне гэтага! [Байкач:] Тады вось табе хамут і дуга, а я болей не слуга (І. Гурскі. Патрыёты). – Насовіч, с. 16: Вот табе хамут і дуга, а я табе не слуга; Прыказкі, кн. 1, с. 366: Хамут не дуга, я табе не слуга
Дадатковыя словы
надворе, паўблытвала
20 👁