ÂВоз і цяпер (зараз, сёння) там. Функц. не зам. Справа ніколькі не рухаецца, стаіць на месцы. Звычайна ўжываецца ў ролі другой часткі складаназлучанага сказа з супраціўнымі адносінамі. Пераменіцца? Ды каб жа яно хутчэй!.. Бачыце. Прыбавілі вунь у пятым годзе і што выйшла? Бачыце, параспіхалі людзей немаведама куды і што, а воз і цяпер тамака (Ц. Гартны. Сокі цаліны). За гэты час з калгаснай канторы на рахунак распрацоўшчыка-інстытута.. пералічана ні многа ні мала восем тысяч рублёў, але, як кажуць, воз і зараз там (Маладосць. 1984. № 6). Колькі разоў я гаварыў пра гэта раённаму начальству, у тым ліку і Валынкіну, а воз, як кажуць, і сёння там (В. Макарэвіч. Надзея і вера). Пытанне разглядалася на розных узроўнях, усе, здаецца, былі згодны, але воз і цяпер там (А. Мальдзіс. Як імя тваё, мінская вуліца?). Сам міністр.. пры сустрэчы з камунальнікамі абяцаў і матэрыялы, і механізмы. А воз і зараз там (Звязда. 1986, 5 вер.). – Паўкалька з рускай мовы: А воз и ныне там. Паходзіць з байкі І.А. Крылова «Лебедзь, Шчупак і Рак». У ёй расказваецца, як Лебедзь, Шчупак і Рак разам узяліся везці воз, але Лебедзь цягнуў яго ў неба, Шчупак – у раку, а Рак адыходзіў назад. Як ні стараліся, «ды толькі воз і цяпер там». Волас сівее, розум слабее. Старэючы, чалавек страчвае ранейшыя здольнасці разважна дзейнічаць. Гаворыцца як адмоўная ацэнка якога-н. безразважнага ўчынку, зробленага пажылым ці старым чалавекам. Што будзе? Да чаго ўжо свет дайшоў, калі гэты стары баламут... Але праўду кажуць: волас сівее, розум слабее... (В. Адамчык. Год нулявы). – Ляцкі, с. 6: Волас сівее, дзед дурэе; Федароўскі, с. 100: Галава сівее, то розум дурэе; Прыказкі, кн. 2, с. 226: Волас сівее – розум слабее. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай). Кожны волен у выбары сваіх учынкаў, рашэнняў. Кажуць таму ці пра таго, хто робіць па-свойму, не прымаючы чыіх-н. парад. – Як загадае ўлада пайсці ў калгас, дык і пойдуць усе... – А як не загадае?.. Як тады?.. – Як хто захоча... Вольнаму воля... – А шалёнаму поле?.. (М. Зарэцкі. Вязьмо). – Значыць, мяняеш вольную шыкоўную жызню на швабру і вечнае заняволенне? – Значыць, мяняю, – задзірыста адказаў Чыж. – Вольнаму – воля, шалёнаму поле, – падвёў вынікі Хан (А. Асіпенка. Лабірынты страху). У мяне няма падстаў цябе дакараць: мы сапраўды не кляліся ў каханні і ты вольная ад якіх бы там ні было абавязкаў... Вольнаму – воля, уратава
12 👁