Âчым нявінных. Вось такая была геніяльная палітыка камуністаўбальшавікоў. Цэліліся ў кулакоў, а папалі па астатніх сялянах. Як у прымаўцы: вераб'і крупы склявалі, а сініцу за гэта ў клетку пасадзілі (В. Гроднікаў. Яд контррэвалюцыі). – Прыказкі, кн. 2, с. 351: Вераб'і крупы з'елі, а сініца ў клетку папала; Верабей проса папіў, а сінюга ў бяду ўпала. Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Кажуць пры грашовых разліках, калі не вераць чыім-н. абяцанням і патрабуюць плаціць неадкладна. [Бусыга:] Мы табе ўсё спаўна заплацім, калі зробіш справу. [Саўка:] Не, кладзі на бочку! [Бусыга:] Што ты, Саўка, мне не верыш? [Саўка:] Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню (Я. Колас. У пушчах Палесся). – Прыказкі, кн. 1, с. 494: Вер Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла. Дзеці пераймаюць схільнасці, прывычкі сваіх бацькоў. Сін.: Ад крывога дрэва не бывае прамога ценю; Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду; Яблык ад яблыні недалёка падае; Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка; Які куст, такі і адростак; Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын; Якое карэнне, такое і насенне. [Порхаўка – пра Наташу:] Рыхтык маці. Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла (І. Гурскі. Свае людзі). – Дзе пройдуць мае салдаты, там трава не расце. – Мала адной сілы, патрэбен яшчэ і розум, а ў цябе яго бракуе. А які бацька, такія і сыны. Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла (І. Гурскі. Лясныя салдаты). – Янкоўскі, с. 183: Вецвейка недалёка ад дрэва адскоквае. Відаць па вочках, што ходзіць па ночках. Гл. Бачна (відаць) па вочках, што ходзіць па ночках. Вішня – зямля лішня. Пра адмоўныя адносіны да вішняў як садова-ягадных дрэў. Аднаго разу Віцік пачуў, як стары Рагозін сказаў бацьку: – Што ты не выцерабіш палову кустоўя гэтага? Навошта табе гэтулькі? Вішня – зямля лішня. «Во дурны дзед, – падумаў Віцік, – вішня ж салодкая» (А. Кажадуб. Гарадок). – Прыказкі, кн. 1, с. 117: Вішня – зямля лішня. Воз дадому возіць, сані на базар. Селянін улетку сабраны на полі ўраджай возіць дадому, а частку яго мусіць везці зімой на базар. Астатняе ўсё прыходзілася купляць, прадаючы пудок жыта. Лішку ў верасаўцаў не было, але прадавалі. Недарма кажуць: воз дадому возіць, сані на базар. За тыдзень-два наперад згаворваліся, хто з кім паедзе і што павязе на продаж (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына
Дадатковыя словы
верабі, зелі
21 👁