Âнем памрэш. Ніколі не трэба забягаць наперад (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). Падвёў ты мяне, Дзіма, падвёў... Не чакаў... Памылка выйшла. Як кажуць, век вучыся, а дурнем памрэш. Сёння адзін фальстарт, заўтра другі (М. Зарэмба. Сакрэт тэлепата). – Ляцкі, с. 6: Век жыві, век учыся, а ўсё дурнем памрэш. Век звекаваць – усяго пазнаць. Век звекаваць – не лёгкая справа. Сін.: Век зжыць – не мех сшыць; Жыццё пражыць – не лапці сплесці; Жыццё пражыць – не поле перайсці. Хіба думалагадала Анюта, што, застаўшыся ўдавой, не прападзе, выжыве ў ліхалецці і пражыве доўгі свой век у згодзе і любові з іншым чалавекам. Ну што ж – век звекаваць – усяго пазнаць (Т. Супрановіч. Жыць ды цешыцца...). – Ляцкі, с. 6: Век звекаваць – усяго павідаць; Прыказкі, кн. 2, с. 407: Век звекаваць – усяго павідаць (пазнаць). Век зжыць – не мех сшыць. Век зжыць – не лёгкая справа. Сін.: Век звекаваць – усяго пазнаць; Жыццё пражыць – не лапці сплесці; Жыццё пражыць – не поле перайсці. Я не ведаю, што ты кажаш. Толькі я думаю, што ты не хацеў мяне пакрыўдзіць. Бо зжываю я свой век, а век зжыць – то не мех сшыць (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Хоць прымаўка мімаходзь зазначае: век зжыць – не мех сшыць, але і мех сшыць, каб ні зернятка не прапаролася вострым носікам, ні цяжкое пакладзіва не прарвала яго, трэба ўмець (Р. Барадулін. Адным словам). * Памёр, бедалага. Давай памянём Круглікава. Хоць праз яго ў цюрагу загрымеў. Хрэн з ім... І мая жысць ні к чорту... Век зжыў, як мех сшыў (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). – Насовіч, с. 22: Век зжыць не лукошка сшыць; Прыказкі, кн. 2, с. 405: Век зжыць – не мех сшыць. Век пражыць – не лапці сплесці. Гл. Жыццё (век) пражыць – не лапці сплесці. Верабейка па зярнятку клюе – і сыты, а воўк авечак цягае – і галодны. Гаворыцца як парада быць не сквапным, а памяркоўным, прытрымлівацца сярэдняй лініі ў сваіх жаданнях, памкненнях. Маці, бачачы, як я спяшаюся, руплюся ўсюды паспець нешта зрабіць, казала мне: «Не будзь такім сквапным, сынок! Работы ўсёй не пераробіш, грошай усіх не забярэш. Верабейка па зярнятку клюе – і сыты, а воўк авечак цягае і галодны...» (Б. Сачанка. У вёску, да маці). Вераб'і крупы склявалі, а сініцу за гэта ў клетку пасадзілі. Замест адных, можа, і вінаватых у чым-н., пакаралі іншых, ні ў
Дадатковыя словы
верабі
36 👁