Â* Кожны цвыркунок, як гаворыцца, павінен ведаць свой куток, а кожны прадпрымальнік – сваё месца пад небам. Гэта якраз і праігнараваў Аляксей Татаржыцкі (Вожык. 1996. № 7). – Янкоўскі, с. 250: Кожны цвіркунок ведай свой куток; Санько, 12, 48: Ведай, каток, свой куток. Ведаў бог, каму не даў рог. Той, хто хацеў бы зрабіць каму-н. штосьці дрэннае, не мае магчымасці ажыццявіць сваё жаданне. Сін.: Бадлівай карове бог рог не дае. [Камісар:] Пачакай, лайдача! Я прыпільную! Але не прасі бога, калі дазнаюся! Будзе канчук [нагайка] у рабоце. [Навум, убок:] Баш ты яго, вельмі пабаяліся! Ведаў бог, каму не даў рог (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Прыказкі, кн. 2, с. 153: Ведаў бог, каму не даў рог. Век жыві, век будуйся. Ужываецца як сцвярджэнне, што чалавек, асабліва вясковы, мусіць усё жыццё будавацца. Можа, і не вельмі дарэчы тут наша беларуская прымаўка «Век жыві, век – будуйся». Цётка Марыля будавалася, як ужо магла і колькі ўжо змагла, так і не прыждаўшы сына (В. Адамчык. Сцежка на расходніку). Век жыві – век вучыся. Функц. не зам. Гаворыцца як парада пастаянна вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-н. новае, раней невядомае. – Вось у гэтым і задача камандзіра – кіраваць боем. – Дзякую за навуку!.. Нездарма кажуць: век жыві, век вучыся (І. Гурскі. Вецер веку). Каваль ляпнуў сябе далоняй па лбе. – Ах ты, ліха маё! Як жа я, такі мудрэц і хітрэц, не дадумаўся! Вось праўду кажуць, век жыві – век вучыся (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). – Позна, перарос. Час мне ўжо дваццаць шосты гадок горне, а за спінаю і людскіх трох класаў не наскрабеш... – горасна ўздыхнуў Шлык. – А ты чуў, што народная мудрасць кажа? «Век жыві, век вучыся» (І. Дуброўскі. Жывая слава). Мусіць, аграном мае рацыю: трэба ўсё ж разоры рабіць уздоўж схілаў. Канечне, гэта для тэхнікі не зусім зручна, аднак... Вось так: век жыві – век вучыся (В. Блакіт. Шануй імя сваё). «Век жыві – век вучыся», – спрабаваў цяпер апраўдвацца Бацька сам перад сабой, але не мог – сорам цвяліў душу (Р. Семашкевіч. Бацька ў калаўроце). – Насовіч, с. 188: Век жывеш, век вучышся; Прыказкі, кн. 2, с. 179: Век жыві, век вучыся. Век жыві, век вучыся, а дурнем памрэш. Гаворыцца звычайна са шкадаваннем, калі даведваюцца пра які-н. промах, памылку, непаразуменне ці пра што-н. нечаканае, неспадзяванае для каго-н. Тых, у каго няма сваіх станцый, падключаюць. А.. нас у апошнюю чаргу, пасля ўсіх. Навука. Век жыві, век вучыся, а дур
23 👁