– Насовіч, с. 8: Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць; Прыказкі, кн. 2, с. 297: Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць. Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела. Кажуць пра таго, хто адчувае сваю віну і магчымасць адплаты, пакарання. Ведае кошка, чыё сала з'ела. Сам кругом вінаваты... (У. Карпаў. За годам год). – Ведае кошка, чыё сала з'ела, – прымаўкай рэзюміраваў Бураўскі паводзіны Бараноўскага (І. Новікаў. Ачышчэнне). Гітлераўцы.. пачалі здымаць свае войскі з захаду і кідаць супраць нас. Ведае кошка, чыё сала з'ела. Мы ім у дзесяць разоў страшней, чым нашы саюзнікі. Занадта вялікі ў нас да іх рахунак (Р. Няхай. Шлях на Эльбу). Пачакай! Куды ж ты, ягадка? Хадзітка сюды. Будзем разбірацца... Трасешся?! Ведае кошка, чыё сала з'ела! (Л. Калодзежны. Паўлюк Самусік са Стаўроў). [Сапляк:] А я, братачка, баяўся: думаў, вы мяне браць прыйшлі. [Старшыня:] Мусіць, вінават, калі баішся. [Алесь:] Знае кошка, чыё сала з'ела. [Сапляк:] Братачкі, дальбог жа не вінават! (К. Крапіва. Канец дружбы). * «Памдзей» штурхець пад бок Міхала: «Счуў, бестыя, чыё з'еў сала», на Арцюшка «Памдзей» ківае, а сам нявесела ўздыхае і выраз твару мае горкі (Я. Колас. Новая зямля). Мачыха паправіла табурэтку каля стала і вычакальна, ласкава, з неспакойнасцю паглянула на Рыгора: «Ну – што ж вы?!» «Без мыла лезе... Чуе кошка, чыё сала сцягнула...» (П. Місько. Градабой). – Насовіч, с. 50: Знае кошка, чыё сала з'ела; Прыказкі, кн. 1, с. 373: Знае кошка, чыё сала з'ела. Ведай каток свой куток. Гл. Ведай цвіркунок (каток) свой куток. Ведай цвіркунок (каток) свой куток. Ведай сваё належнае месца, адпаведнае свайму становішчу. – Спявак знайшоўся! – Занадта многа забраў сабе ў галаву! – Ведай цвіркунок свой куток (Я. Колас. Цвіркун). Вечарам, калі ўсіх запрасілі за даўгаваты банкетны стол на афіцыйную частку ды прыцяжарылі той стол букетамі страў і грандыёзнымі выявамі пляшак, ім, кіроўцам, накрылі зусім сціплы стол у нейкай бакоўцы. Ведай, каток, свой куток, як казалі некалі (К. Камейша. Паміж кубкам і вуснамі). Кожны чарток ведай свой куток. Улада не любіць непаслухмяных. І не толькі асобых людзей. Нават народаў. І яго – зловяць, то па галоўцы не пагладзяць, засудзяць. Але жыцця не пазбавяць, бо і такія, як ён, пустэльнікі ў грамадстве не лішнія. Вось ужо і праўда: кожны чарток ведай свой куток! (А. Масарэнка. Адзінокі
Дадатковыя словы
зела, зеў
24 👁