Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Âдуць некага (І. Канановіч. Цёплы камень). Варона з кала – сем на кол. Дзён колькі легкавушка... была без гаспадара. Але святое месца пустым не бывае: варона з кала, сем – на кол. Распіхнуўшы локцямі процьму сапернікаў, на дужа пашаноўны і прыбыткоўны «кол» усеўся Петрукоў... (В. Гардзей. Уратуй ад нячыстага). Сарока з кола – дзесяць на кол. Панкрат Малюжыч.. нёс у сабе непрыемны асадак ад усяго: змучанасць ад бяссоннае ночы, утомленасць на паравіку, непрыемная вестка на глухой станцыі, разам з тым скептычная заўвага самога да сябе наконт парадку рэчаў – «сарока з кола – дзесяць на кол», разам жа з гэтым адчуванне, што зневажаецца такім меркаваннем з прыслоўем гэтым беспрацоўная Маня Ірмалевічанка, якой ён жа сам думае дапамагчы застацца працаваць у апусцелай школе (К. Чорны. Сястра). Сарока з куста – сорак на куст. Федзя кідаецца да Ядзі, каб затрымаць яе. [Жыліцкая, спыняючы яго:] Куды? Сарока з куста – сорак на куст. Цяпер табе толькі запець застаецца (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Янкоўскі, с. 208: Варона з куста, а пяць на куст; Прыказкі, кн. 1, с. 67: Адна варона з кола, другая на кол. Варта шкурка вырабу. Гл. Не варта шкурка вырабу. Вастры зуб аб зуб і розум аб розум. Гаворыцца як парада раіцца адзін з адным, перш чым рашаць якую-н. справу. – Калі гэта не сакрэт, скажы, шаноўны Заяц, усім нам, у чым справа? – Гэтага я і хачу, – сказаў Дзіда-дзед. – Бо, як гэта кажуць, вастры зуб аб зуб і розум аб розум (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). – Рапановіч, с. 175: Вастры зуб аб зуб, а розум аб розум; Прыказкі, кн. 2, с. 233: Вастры зуб аб зуб, а розум аб розум. Ваўка баяцца – у лес не хадзіць. Гл. Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца – у лес не хадзіць. Ваўка (воўка) ногі кормяць. Каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы. Саламея наогул дома была рэдка. Яна так і казала: ваўка ногі кормяць. – Калі я буду дома сядзець, дык што я тут каля вас выседжу? А так от хоць сяго, а хоць таго ды дастану (Р. Сабаленка. Успомненае). – Але ж ты лазіш, хлопец... – Ваўка ногі кормяць. А заўтра мяне ўжо не будзе. Ні тут, ні ў лагеры... (І. Пташнікаў. Найдорф). Ды зразумей ты – служба ў мяне такая. Ваўка ногі кормяць. Думаеш, немцы даюць хоць каліва прадуктаў, што паступаюць па нарыхтоўках? (І. Навуменка. Вецер у соснах). Кажуць людзі: ваўка ногі кормяць. Пайду шукаць сабе другі прытулак (А. Жураўскі. За родныя хаты). Не лёсу сляпая пакорнасць – дужасць цешыла палешу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 696  ▶