Âвошта? – Тады ж, у вайну. Хто на начоўкі, хто на дзежачку-ліпаўку, хто на сявеньку, а хто на дровы... – Вапшчэткі, так, раз пачалі ўжо, то рэж, палі, нішчы – вайна ўсё спіша!.. (А. Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). Таго ж, хто выдумаў у вайну выратавальны лозунг «вайна ўсё спіша», я павесіў бы на асіне. Нічога вайна не спісала (А. Асіпенка. Цыркачка і маёр). Праз месяц-паўтара зволілі дзяўчат... Большасць з іх былі выдатнымі салдаткамі, яны сагравалі мужчынскую палавіну, няхай некаторыя і грахоўна, але, як казалі тады, «вайна ўсё спіша» (І. Шамякін. Слаўся, Марыя!). Вакол крам ды зноў к нам. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто ў размове хітрым, абходным шляхам зноў вяртаецца да свайго, ранейшага, накіраванага на дасягненне якой-н. мэты. – Народ кіруе сёння жыццём, – спакойна гаварыў дакладчык, – ён гаспадар свайго жыцця. Ён ведае, што адзіна правільным шляхам да шчасця – да заможнага і культурнага жыцця – для нас, сялян, з'яўляецца калгасны шлях. – А што, не казала?! – ледзь не ўсхапілася з месца Тарадра. – Вакол крам ды зноў к нам. Так і казаў бы адразу! Людзі самі ведаюць, не маленькія!.. (Я. Брыль. У Забалоцці днее). – Янкоўскі, с. 274: Вакол крам ды зноў к нам. Варвара ноч уварвала. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара. Варвара(-ы) – свята ў хрысціян, якое прыпадае на 4 снежня (па старым стылі), калі пасля зімняга сонцастаяння (21-22 снежня па новым стылі) ноч пачынае памяншацца, а дзень павялічвацца. У канцы снежня – свята Варвары. «Варвара ноч уварвала» – гаворыць народная прымаўка. Дні сталі зусім кароткія і цьмяныя (У. Гніламёдаў. Валошкі на мяжы). –Насовіч, с. 12: Варвары ночы ўрвалі; Федароўскі, с. 22: Святая Варвара ночы ўварвала; Прыказкі, кн. 1, с. 113: Варвара ноч уварвала. Варона з кала – сем на кол. Гл. Варона з куста, а пяць на куст. Варона з куста, а пяць (дзесяць) на куст. Заўсёды знойдуцца ахвотнікі заняць свабоднае, толькі што вызваленае месца на службе, рабоце і інш. Сін.: Святое месца пустым не бывае. А мне, ты думаеш, салодка? Ды справа проста і каротка: не будзеш ты з ляснічым спорыць, рабі вось тое, што гаворыць. А не – йдзі вон: варона з куста, а пяць на куст, бо хлеба луста нялёгка ўсім, брат, дастаецца (Я. Колас. Новая зямля). – А хто ж, Нюра Яфімаўна, намі кіраваць будзе? – Варона з куста – дзесяць на куст: зной
Дадатковыя словы
зяўляецца
19 👁