Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
– Прыказкі, кн. 2, с. 350: Бяла не бяла, абы ваду відала; Янкоўскі, с. 261: Бела ці не бела, абы ваду паглядзела. Бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы. Гл. Дармовы (бясплатны) сыр бывае толькі ў мышалоўцы.  Вада не бяда. Гаворыцца ў сітуацыі, калі вада трапляе куды-н. і хутка сцякае, высыхае, вычэрпваецца і пад. Хуценька з большага вычарпалі ваду з байдаркі, ды наперад: як кажуць, вада – не бяда, не такое было, нічога (А. Вераб'ёў. Там, дзе Бяроза і Бобр...). – Прыказкі, кн. 1, с. 58: Вада не бяда: пастаяла ды й пайшла. Вада не гарэлка – шмат не вып'еш. Жартоўная ацэнка суадносін паміж вадой і гарэлкай як пітвом. Пестрак нахінаецца ўзяць з паліто бутэльку. Цоп адну кішэню – нічога няма, цоп другую – і там пуста. Нездарма кажуць: вада не гарэлка – шмат не вып'еш. Таксама і закусь, асабліва загадзя ахвяраваная пад чарку, у рот не лезе (Р. Барадулін. Укоптур). – Ці можна ў вас вады напіцца? – праз парог спытаў Хведар, чырванаваты і заснежаны з дарогі. – А чаму ж не – можна! – у тон яму адказала гаспадыня. – Заходзьце! – Яна кінулася на кухню і прынесла адтуль поўны кубак. Хведар крыху адпіў і перадаў Васілю. – Вада не гарэлка – шмат не вып'еш, – пажартаваў ён (У. Гніламёдаў. Валошкі на мяжы). Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся. Бяздзейнічаючы, не праяўляючы актыўнасці, не зробіш ніякай справы, нічога не даб'ешся. Сін.: Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці; Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі. [Адась:] Мы не раз дапамагалі рабочым хлебам, салам, гароднінай. Але гэта і ўсё, а вось на дэманстрацыі разам з імі мы яшчэ ні разу не былі. [Міхась:] Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся. [Адась:] Правільна. Трэба нам з вамі варушыцца, ды жывей (І. Козел. Папараць-кветка). – Янкоўскі, с. 246: Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся. Вайна ўсё спіша. Устар. Гаворыцца як апраўданне якіх-н. дзеянняў, учынкаў, спраў у ваенны час. Сін.: На вайне як на вайне (у 1 знач). «Вайна ўсё спіша...» Была тады такая прымаўка дзеля апраўдання... Ну, ды не столькі яна, тая прымаўка, але і туга па сям'і таксама падганяла мяне на тыя ігрышчы (А. Марціновіч. У канцы дарогі). – Калі гэта паспелі ліпавую абсаду выразаць і на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабёў, выпеш, дабешся, зясі, сямі
16 👁
 ◀  / 696  ▶