Áчыцца, калі мы будзем спаць... Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе. Няўжо ты гэтага не заўважаеш, Раман? А можа, ты таксама прынясеш роту Мсціславу? (Л. Дайнека. След ваўкалака). – Насовіч, с. 12; Федароўскі, с. 251; Прыказкі, кн. 1, с. 442: Бяда па бядзе як па нітцы (нітачцы) ідзе. Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць. Розныя жыццёвыя непрыемнасці загартоўваюць чалавека. Лёс ганяў мяне па ўсім свеце. Абставіны ўкралі ў мяне сям'ю, далі новую, зноў забралі. Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць... Жывы нажывае! (В. Лобан. Чужая – і мілая). Бяда хоць мучыць – ды жыць вучыць. Не бядуй, даражэнькі Музыка! Гэтыя непраходныя нетры мы раскарчуем, цемрадзь навакольную развеем, і пабачыш – сонейка яшчэ ўсміхнецца над нашай збажыною! (У. Ягоўдзік. Усміхніся, прынцэса). – Насовіч, с. 12: Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць; Федароўскі, с. 25: Бяда розуму вучыць. Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш. Ніяк немагчыма накарміць, напаіць, задаволіць і пад. каго-н. Сін.: Дзіравага мяшка не напоўніш. Сяляне вось як мяркуюць: бяздонную кадушку не напоўніш, а багатага не накорміш. Прызнаюся, я напісаў швагру, Вяршынскаму, на фронт, што няма чаго яму праліваць сваю кроў за чужыя інтарэсы, няхай хоць пешшу ідзе дадому, але толькі з вінтоўкай, бо голымі рукамі і кала не зачэшаш (І. Гурскі. Вецер веку). * Усе гавораць, старшыня, што вы разумны чалавек. Дык вось, памяркуйце самі. Ясна, як дзень, што нельга напоўніць вадой бяздонную бочку. Гэтаксама ж нельга выліць ваду з бяздоннага балота... (В. Праскураў. Цішыня). – Федароўскі, с. 32: Бяздоннай бочкі не напоўніш; Прыказкі, кн. 1, с. 411: Бяздоннай бочкі не напоўніш. Бяздонную кадушку не напоўніш. Гл. Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш. Бяла не бяла, а ваду відала. Пра няякаснае, неахайнае мыццё чаго-н. ці каго-н. Адзінае выйсце – нагрэць у печы вады ды памыцца ў начоўках. Як кажуць, бяла не бяла, а ваду відала (В. Гроднікаў. Аброць на Беларусь). – Чысцейшага няма? – [Хведар] ірвануў з кручка на сцяне шэры, бруднаваты ручнік. – А ён чысты... Бяла не бяла, абы ваду відала (П. Місько. Зялёны змей). Мама, з цяжкасцю памыўшы ў балеі коўдру, пасміхаецца са свайго бяссілля: «Бяла не бяла, абы ваду відала...» (Л. Галубовіч. Зацемкі з левай кішэні
Дадатковыя словы
сямю
13 👁