Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÁБыў час, калі любілі і нас. Кажуць звычайна старыя, прыгадваючы свае маладыя гады, каханне. [Дзед Змітрок:] Не ўжо, браце. Ды і навошта [падрастаць]? Дзеўкі цябе і так любяць. Эххе, быў час, калі любілі і нас. Праўда, на ігрышчы мы на сваіх дваіх бегалі, а вы на трактары ездзіце (Л. Левановіч. Чабор). – Прыказкі, кн. 2, с. 11: Быў час, калі дзеўкі любілі нас. Быўшы ля мукі, запылішся. Гл. Каля мукі ходзячы, запылішся. Быць бычку на вяровачцы (на лычку). Прыйдзецца расплачвацца за што-н., адчуць непрыемнасці. Сін.: Будзе і на крапіву мароз. Быць бычку на вяровачцы! – Пра Гітлера і вісельню (К. Крапіва. Прыказкі). [Аўлас:] Так і быць, Косця, палову выйгрышу на клуб, а другую палову... [Косця:] На вяселле. [Ліза:] Не спяшайцеся з вяселлем. Яшчэ паглядзім на цябе... [Аўдоцця:] Так, ліхадзей! Не-е, быць бычку на лычку! Не так за цябе ўзяліся (А. Макаёнак. Выйгрыш). – Насовіч, с. 11: Быць бычку на лычку, а цёлачцы на вяровачцы; Прыказкі, кн. 2, с. 25: Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць. Гл. Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць. Бяда не па лесе, а па людзях ходзіць. Гаворыцца, калі з кім-н. здарылася бяда, няшчасце і пад. Сін.: Не людзі выбіраюць бяду – бяда людзей выбірае; Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе. * [Баба:] Пане войт, куды ж ты яго [дзеда] пацягнуў? [Войт:] Да пана. Пан разбярэцца... [Дзед:] Правільна людзі кажуць: бяда не па лесе ходзіць, а па людзях бродзіць. Бывай, баба! (В. Вольскі. Дзед і Жораў). – Насовіч, с. 12: Бяда не па лесу, а па людзях ходзіць. Федароўскі, с. 25: Бяда па людзях ходзіць; Прыказкі, кн. 1, с. 439: Бяда па людзях, не па пушчы ходзіць. Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе. Кажуць, калі чалавеку не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Сін.: Адна бяда – не бяда; Адна бяда не ходзіць другую за сабой водзіць; Ты за мора, а за табою бяда і гора; Чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе. У сэрцы яго, як снежны ком з гары, падымалася, расла трывога. Балючая, шчымлівая: «Хто я цяпер? Ні сыры, ні печаны, як кажуць. Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе. Пасля войска паўгода пачуваў сябе някепска, а зараз задышка пачалася, надоечы нават кроў горлам ішла (Я. Галубовіч. Жыві сабе). Ноч не скон
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 696  ▶