Á– Лепешаў, с. 102: Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца. Было б каму рабіць, а праца знойдзецца. – Будзеш працаваць у нашым цэху. Гэта, брат, вялікі гонар!.. – Была б шыя – хамут знойдзецца... (М. Ваданосаў. Пераломнае лета). – Куды ты паедзеш?.. – Куды вочы глядзяць, у горад, на будоўлю, завярбуюся куды-небудзь... – Была б шыя, а хамут знойдзецца, – зазначыў Міця (А. Макаёнак. Твой хлеб). – Дзе цяпер будзеш рабіць? – Абы-дзе... – Мусіць, у горадзе? – Была б шыя, а хамут знойдзецца... (А. Алешка. Неба на замку). Дырэктар.. звольніў мяне з працы. Вядома, каб я пайшоў, растлумачыў усё, павініўся, папрасіўся, то... Можа б, усё і па-другому было. Але ж у мяне – гонар!.. Была б шыя, а хамут знойдзецца... (Б. Сачанка. Белая мыш). Работа будзе, Піліпавіч. Не бядуй, брат мой. Абы шыя, хамут знойдзецца (Л. Левановіч. Дзікая ружа). Была б шыя, хамут знойдзецца. Знайшоўся такі хамут і для маладога паэта. Знайшлася праца на бровары ў Яхімоўшчыне, непадалёку ад Маладзечна (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). * [Раман:] Нашаму брату каб шыя, а хамут знойдзецца (П. Васілеўскі. Год дзевяцьсот сямнаццаты). – Работа ж знойдзецца. – Чаму ж не? Знойдзецца. Чаго добрага. Была б шыя (У. Кузьмянкоў. Споведзь). – Ліцвінка, с. 23: Абы шыя, а хамут заўсёды знойдзецца. Была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася. Пра прыгожага хлопца. Быў ён [Казік] рослы, тонкі і нейкі зялёны, хваравіты з твару, але прыгожы. Нехта казаў, што была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася (В. Адамчык. Раяль з адломаным вечкам). – Насовіч, с. 34, 41: Дзевачка была б, ды пятух запеў, як ражалася; Жанчынка ражалася, ды пятух запеў, хлопец паспеў. Была калісь праўда, ды іржа з'ела. Гавораць, калі не вераць, што пачутае – праўда. [Якуб:] Мне ён казаў, што ён вучыцца, але штось не ўспомню. [Янка:] Была калісь праўда, дык іржа з'ела (К. Каганец. Модны шляхцюк). – Прыказкі, кн. 2, с. 434: Была калісь праўда. Было б балота, а чэрці знойдуцца. Калі ёсць умовы, магчымасці рабіць што-н. нядобрае, то знойдуцца і тыя, хто пакарыстаецца гэтымі ўмовамі, магчымасцямі. Тупыя, бяздушныя, гэтыя слугі слепа рабілі тое, што пан хацеў. Хто яны? Адкуль? Сярод гайдучага племені трапляліся розныя людзі: дзеці дробных збяднелых паноў, чыноўнікаў, разжалаваныя афіцэры царскай арміі
Дадатковыя словы
зела
13 👁