Á* – Ах, ох! Якія мы інтэлігентныя! А што ты з ёю [Юляй] будзеш рабіць? – Шмат будзеш ведаць, хутка пастарэеш... (З. Дудзюк. Заложнікі шчасця). – Янкоўскі, с. 288: Будзеш усё ведаць – хутка пастарэеш. Будзьце як дома, але і не забывайцеся, што ў гасцях. Кажуць жартаўліва гасцям. [Лабыш:] Сілкуйцеся, сваточкі, будзьце як дома... [Базыль:] Будзьце як дома, але і не забывайцеся, што ў гасцях (І. Козел. Папараць-кветка). – Прыказкі, кн. 1, с. 394: Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. Бусенькі, бусенькі – абое галюсенькі. Кажуць насмешліва пра матэрыяльна, маёмасна не забяспечаных маладажонаў. На другім курсе Алесь раптам аб'явіў бацькам, што жэніцца. Пярэчыць сыну яны не ўмелі, не хацелі і не маглі. І ён прывёў Лену ў кватэру. Усё атрымалася, як у народнай прымаўцы: «Бусенькі, бусенькі – абое галюсенькі». Яны былі здатныя толькі да пасцелі, да бусенькаў. Усё астатняе ўзвалілі на шыі спагадлівых бацькоў (У. Ліпскі. Цунамі над намі). – Насовіч, с. 9: Бусенькі, бусенькі, абое галюсенькі; Прыказкі, кн. 2, с. 42: Бусенькі, бусенькі – абое галюсенькі; Аксамітаў, с. 144: Бусенькі, бусенькі, ды абое галюсенькі. Бывае (было) на вяку што і па спіне і па баку. За час жыцця даводзіцца перанесці нямала цяжкіх выпрабаванняў, непрыемных сітуацый. – А мне, братачка, абламалі рогі. Было на вяку, што і па спіне, і па баку... Накіпіць іншы раз – жыць не хочацца... – чуваць было, як Шычка цяжка ўздыхае ў трубку (П. Місько. Такое сліпучае сонца). *Кажуць часам: «На вяку сем раз палкай па баку». Хто калі зрабіў падлік? Бедны бок балець прывык. Страты б'юць па ім, згрызоты сёмы раз і сямісоты... Ды чамусьці мне здаецца, што баліць не бок, а сэрца! (Г. Каржанеўская. Прымаўка). – Ляцкі, с. 23: На доўгім вяку трапіцца па спіне і па баку; Прыказкі, кн. 2, с. 407: Бывае на вяку і па спіне і па баку. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так. Няма чаго ўспамінаць тое, што было калісьці. Ужываецца іранічна як рэакцыя на слова б ы в а л а пры спробе суразмоўніка супаставіць што-н. ранейшае з сучасным. – Даўней такога не здаралася. Бывала, неяк шанавалі, паважалі адзін другога. – Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, – перадражнівае Маланку Варка (Л. Калодзежны. Перад бабіным летам
Дадатковыя словы
абявіў, бюць
11 👁