Старонка 76
◀ / 1324 ▶
кіраваная апука—дирижабл білярдная апука—биллиардный шар. - апукасьць-ці, ж.—шарообразность. - апундырыцца, област.—вздуться животу. Ксл. Еў, еў, аж апундырыўся. Слабада Чаш. (Ксл.). - апусьціць, апушчаць,—см. под пусьціць. - апушчэнец-нца, предл.-нцу, зват.-нча, м. 1.—неряха, небрежный. Нсл. 366; Дсл. Як ты ходзіш, апушчэніца? Нсл. Апушчэнец, не засьцягнуўшы сарочкі, бегае. Нсл. Ахвота вам, паня, такога апушчэнца наймаць за парабка. Дсл. 2. лентяй. Нсл. 366. Апушчэнца гэтага ні за што ня прыб'еш да работы. Нсл. - апушчэнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. 1. неряха, небрежный. Дсл.; Нсл. 366. 2. распутный, развратный, ленивый. (Нсл. 366); Дсл. Ён такі апушчэнік. Дсл. - апушчэніца-цы-цы, ж.1.—неряшливая, ленивая. Дсл.; Нсл. 366. Яна такая апушчэніца. Дсл. 2. распутная. Дсл. - апушчэнка-нкі-нцы, ж. 1. небрежная, ленивая. Дсл.; Нсл. 366. Яна такая апушчэнка. Дсл. Гэткая апушчэнка, што й прарэхі на сябе не зашые. Нсл. Апушчэнку гэту няма за што хлебам карміць. Нсл. 2. развратная. Дсл. 3. разведённая. Нсл. 366. З апушчэнкаю жаніўся. Нсл. - апушчэнства-ва-ве, ср. 1.—неряшество, Нсл. 366 лень, неакуратность, неряшливость. Дсл. Сорам матцы за апушчэнства дачкі. Нсл. 2. распущенность, (Нсл.) распутство. Нсл. 366. Да якога апушчэнства давяла ты свае дзеці! Нсл. Давяла ты дзеці да такога апушчэнства. Дсл. - апушыць,—см. под пушыць. - апуцак-цка, предл. и зват.-цку, общ.—полный лицом мальчик или девочка, Нсл. 366 толстячок. Гсл. Усі дзеці ягоныя апуцкі. Нсл. - апынуцца-нуся-нешся, соверш.—очутиться. Гсл.; Ар.; Нсл. 366; Ксл.; НК: Дудар, Но. 21. Вун як далёка ён апынуўся. Гравы Сян. (Ксл.). Апынуўся на тым баку ракі. Нсл. Як табе памагала апынуцца, уперад за нас выехаўшы? Нсл. Абмінуўшы пару кустоў, апынулася перад дарогаю. Ю. Жывіца ("Прыйсьце", Но. 1). - апырск-аваць-аць-аны,—см. под пырскаць. - апыт, апыту, предл. и зват. апыце, м. —спрос. Апыт чыніць—делать спрос. Маюць апыт чыніці ня толька а самым тым учынку й прычынах яго, але й захаваньню а паступках тых абодвых асоб, права із сабою вядучых. А стараны часу такога апыту й выведаньня пры ўрадзе быці і таго ся прыслухаваці ня маюць. Стт. 441. - апытаньне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў—опрос, разузнание распрашивая. Горадз. Ак. XVII, 2. Я, хочучы ся а тым дзераве пэўне даведаці, паслаў есьмі на агляданьне таго дзерава і на апытаньне тых драніц служэбніка сваяго Мяцея Унучка. Стт. 441. - апытаньнік-іка, предл.-іку, м.—опросный лист, анкета. - апыт-аваць-аць-аны,—см. под пытаць. - апыт-авацца-ацца-аўшыся,—см. под пытацца. - арол, арла, зват. ворле; мн. ч. арлы-лоўлом-лы-ламі-лох, м. 1.—орёл. Шсл.; Ар. Арлы ў нас не вядуцца. Ст. Абачыш гэнам, ворле. Гарун(ст. "Ветру"). арлянё-няці; мн. ч.-няты, вин.-няты, ср.—орлёнок. Ар.; Шсл. Малое, а б'ецца, як арлянё. 2. часть сохи, за которую держатся. Мой муж пашоў у роўна поле араць, ды забыўся сахі ўзяць. Як вазьму ж я за арол ды за ім у пагон. Из песни, Вішнева Вал. - аромы-мая-мае, 1. пахотный(о земле). Аромая зямля. 2. которым пашут. Аромыя валы. Іх (конеў) месца, хіба, занялі "валы аромыя". Пичета: Ист. сельск. хоз. и землевл. в Белор., 1928, 141. 3. к пахоте относящийся. Аромы хамут. Аромая вупраж. - Араб-ба, предл.-бу, зват.-бе и Арабін-на, предл.-ну, зват.-не; мн. ч. Арабаве—араб, аравитянин. - Арабін,—см. под Араб. - арабіца-цы-цы, ж.—арабский алфавит. - Арабка-бкі-бцы, ж.—Арабка. - арабскі-кая-кае—арабский. - арахвеньне-ня, предл.-ню, област. — гарахвіньне, гарахвіны. Ск. - аралейны-ная-нае—аральлельны. Аралейны хамут. НК: Под. пос. 33. - аральба-бы, (НК: Очерки, 441)—вспаханное поле(пахота). Ксл. Твая аральба парасла травою. Рубо Куз. (Ксл.). См. аральля, ральля, аральлё. - аральбіт-іта, предл.-іту, зват.-іце; мн. ч.-ты-тоў-том, мн. ч., предл.-тох, м.—пахарь. НК: Очерки, Но. 378; Ксл. Едзе сам з поля наш аральбіт. Сухарукава Аз. (Ксл.) См. араты. - аральлельны-ная-нае—пахотный, предназначенный для пахоты. Аральлельны хамут. НК: Очерки, Но. 785. - аральлё-ля-лю, ср.—вспаханное поле. Ксл. Папарнае аральлё. НК: Очерки, 441. Куды ні глянеш, усюды аральлё. Чарніцы Лёз. (Ксл.). См. аральба, аральля, ральля. - аральля-лі-лі, ж.—вспаханное поле. Ксл. Пасеяў авес на аральлі. Кошчава Беш. (Ксл.). См. аральба, ральля, ральлё. - араселы-лая-лае—покрытый росою, орошенный. Вочы, падобныя пры месячным бліску да містычных красак ды так араселыя бы краскі. Кво вадыс 261.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 1324 ▶