Старонка 75
 ◀  / 1324  ▶ 
апрыч II 57 апука ●апрыч II, предлог.— кроме, без, Шсл. кроме. Нсл. 366; Дсл. Гуляйце, дзевачкі, апрыч мяне. Ст. Апрыч нас. Нсл. Апрыч Бога няма нікога. Дсл. Здохні ты валей апрыч добрых людзёў. Демид: Веров. 104. ●апрычон, предлог.— кроме. Дсл. Апрычон мяне, пан нікога ня знае. Дсл. ●апрычона и апрычоне, нареч.—врозь, в разных местах(особенно, особо, Пархв.) местоим. Пастаў коні апрычона, каб ня біліся. Нсл. Пасадзі іх за стол апрычоне; апрычоне седзячы, ня будуць вадзіцца. Нсл. ●апрычонасьць-ці, ж.—обособленность. Імкнецца сьцерці знакі апрычонасьці нерасейскіх народаў. Бацьк., Но. 3(439). Адчуваньне свае нацанальнае апрычонасьці. Бацьк., Но. 20-21(456-457). ●апрычонік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. 1. любящий особенно от семьи лучшие кушанья, требующий особенного чего от общего стола. Нсл. 366. Які ты апрычонік! Еж із усімі разам. Нсл. 2. (в особом, С.) положении. Дсл. Адзін сын — ён у маткі апрычонік. Дсл. 3. особый хлеб, который пекут на "Дзяды". Пархв. 4. обыкн. в мн. ч. апрычонікі-каў—особенно от общих изготовленные кушания. Нсл. 366. Радкая гаспадыня ня робе сабе апрычонікаў. Нсл. Я ня люблю бабскіх апрычонікаў. Нсл. Уменьш. апрычонічкікаў, Нсл. 366. Не спадзявайся на апрычонічкі, а еж, што даюць усім. Нсл. ●апрычоніца-цы-цы, ж.—женск. к "апрычонік" 2. Дсл. Адна дачка ў маткі — апрычоніца. Дсл. ●апрычоны-ная-нае—обособленный, особый. Пархв. ●апрычна, нареч.—отдельно, (Дсл.) порознь. Нсл. 366. Яны жывуць адзін ад аднаго апрычна. Дсл. Браты апрычна адзін ад аднаго жывуць. Нсл. Сядзьце апрычна, каб ня дурэць. Тм. ●апрычнік-іка-іку, зват.-іча, м. 1.—любящий отдельно от других кушать, прихотливый. Нсл. 366. Усё апрычніку свайму піхаеш у горла. Нсл. 2. любимец. Нсл. 366. ●апрычнічак-чка, уменьш. к "апрычнік" 1. 2. любимчик, (Нсл. 366) баловень. Дсл. Найменшы ўнук — у дзеда апрычнічак. Дсл. Ой ты апрычнічак матчын! Нсл. ●апрычнікі-каў—сласти, приготовленные отдельно для кого-либо. Дсл. Бабка сьпякла ўнукам апрычнікаў. Дсл. Уменьш. апрычнічкі-каў—особенные сласти. Нсл. 366. Гэты ўсе апрычнічкі любе. Нсл. ●апрычніца-цы-цы, ж. к. "апрычнік" 1, 2. Нсл. 366. Апрычніца гэта прывыкла на матчыны малімонікі. Нсл. ●апрычнічаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш. ад каго,—отделяться(обособляться, С.) от других в кушанье, работе и ни с кем, Нсл. 366. держаться особняком, быть от других в особом положении. Дсл. Нявесткі ядуць разам, а дачка апрычнічае. Дсл. Ты ў вусім ад нас апрычнічаеш, якбы твая работа лепшая за нашую, як бы ты лепшае што за нас. Нсл. ●апрычны-ная-нае—особенный, (Нсл.) отдельный(особый, С.) Дсл.; Нсл. 366. Апрычная плата. Нсл. Пан у вапрычных жывець пакоях ад дзяцей. Нсл. Апрычнага чалавека надабе дзяржаць дзеля цябе. Тм. ●апрычыць-чу-чыш-ча, соверш., перех.—выделить, обособить. ●апрычыцца-чуся-чышся, соверш.—выделиться, обособиться. Пархв. Отгл. имя сущ. апрычаньне-ня, предл.-ню-выделение, обособление. ●апсом, нареч.—неожиданно кинуться(о животных). Юрсл. Кот на куранё кінуўся апсом. Юрсл. ●а псік! междомет.—возглас, которым отгоняют кошку, брысь. Ар.; Ксл. А псік, коце, ня бурчы, а дзяцятка, сьпі, маўчы! Из колыб. песни. ●апсюган-ана, предл.-ану, зват.-ане, м.—ругательное слово. Дсл. Стары апсюган! до табе бурчэць. Дсл. ●апсюганка-нкі-нцы, ж.—ругательное слово. Дсл. Апсюганка ты старая. Дсл. ●апшыт(апшыт, Гсл.)-ту, предл.-це, м. 1.—изгнание(от службы, Нсл.) Нсл. 7; Гсл. Апшыт нашаму войту. Нсл. 2. дурной атестат. Нсл. 7. Апшыт узяў, і паказаць нельга. Нсл. ●аптакар-ара, предл.-ару, зват.-ару; мн. ч.-ры-роў-ром, мн. ч., предл.-рох, м. 1. аптекарь, Ар. работник аптеки, изготовляющий лекарства, фармацевт. 2. владелец аптеки. Ар. ●аптакарскі-кая-кае, прилаг. к аптакар—аптекарский. Ар. ●аптакарыха-ыхі-ысе, ж.—аптекарша, жена аптекаря. ●аптакарыца-цы-цы, ж. к "аптакар". ●аптэка-экі-эццы, ж.—аптека. Ар. ●аптэсам, нареч., област.—моментально, быстро. Ксл. Ён аптэсам кінуўся на мяне. Азярэцк Сян. (Ксл.). ●аптэчны-ная-нае, прилаг. к аптэка—аптечный. Ар. ●апука, апукі, апуццы, ж. 1.—мяч из коровьей шерсти, Растсл. мяч вообще. Вост. (Даль). Нёкуды зацурыў апуку. Дсл. 259. Зацурыў апуку, ня знойдзеш. Тм. 2. лапта, игра в мяч двумя партиями. Дсл. 4.(под Адарка). 3. шар. зямная апука—земной шар. паветраная апука—воздушный шар. круглая апука—сферический аэростат. апука на вувязі—привязной аэростат. назіральная апука—аэростат наблюдения. запынная апука—аэростат заграждения.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁
 ◀  / 1324  ▶