Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік (1989). Я. Станкевіч

 ◀  / 1324  ▶ 
Старонка 6
 ◀  / 1324  ▶ 
II АД ВЫДАЎЦОЎ СЛОЎНІКА: Беларуска-расійскі слоўнік выдаецца коштам i высілкамі Вялкалітоўскае (беларускае) Фундацыі ймя Лява Сапегі. Др. Я. Станкевіч заснаваў Фундацыю, будучы на эміграцыі ў ЗША. Галоўная мэта яе — памагчы выдаць навуковыя працы Др. Станкевіча ды іншых беларускіх навукоўцаў. Аўтар слоўніка аддаў Фундацыі ўсю сваю ашчаднасьць, a пазьней тэстамэнтам сваю маемасьць. Набор слоўніка й канчатковае апрацаваньне слоўнікавага матар'ялу выканаў сябра Фундацыі й аўтараў сын — Юрка Станкевіч. Першай i аснаўной мэтай слоўніка было й ёсьць пазнаёміць самых жа Беларусаў із багацыдем свае мовы — адыграць ролю вычарпальнага тлумачальнага слоўніка беларускае народнае мовы на ўсім яе прасьцягу яе карыстаньня. Адначасны пераклад гэтага слоўнага скарбу i ў расійскую мову быў задуманы дзеля наступных практычных меркаваньняў: Першае: у выніку культурнае русыфікацы, пгго дагэтуль праводзіцца на нашай Бацькаўшчыне, вялікая бальшыня Беларусаў валодае расійскай мовай, часта лепш, чымся сваёй роднай. Другое: дасьледавальнікі-студэнты славянскае лінгвістыкі на вышэйшых навучальных установах заўсёды, або ў першую чаргу вывучаюць расійскую мову. Знаючы расійскую мову, яны могуць выкарыстаць гэты слоўнік для дасьледаваньня й беларускае мовы ды літаратуры. Праўда, каб споўніць гэтае заданьне, было б яшчэ лепш, каб беларуская лексыка, зьмешчаная ў слоўніку, была перакладзена ў найбольш пашыраную мову заходняе культуры — ангельскую. Адылі, слоўнае багацьце гэтага слоўніка будзе магчы служыць асновай для апрацаваньня беларуска-ангельскага й падобных слоўнікаў у будучыні. Уканцы колькі заўвагаў што да зьмешчанага матар'ялу й да арганізацыі яго: Др. Янка Станкевіч у вапошніх сваіх працах i выданьнях сыстэматычна намагаўся аднавіць наш стары нацыянальны назоў Літва" у хормах: Вялікалітва, Вялікаліцьвін, вялікалітоўскі. Гэтыя тэрміны знаходзім усюды ў слоўніку. Выдаўцы Слоўніка дзеля практычных меркаваньняў ужываюць тэрміны Беларусьt Беларус, беларускі ў ваўсіх прадмоўных артикулах, улучна із прадмовай аўтара. Апрацаваньнікі матар'ялу пастанавілі пакінуць усе беларускія географічныя назовы ў іхнай беларускай транскрыпцыі, ня гледзячы на тое, што тэкст выясьненьняў перакладзены ў расійскую мову. Гэты падыход памагае папулярызацыі старадаўнае топонімікі беларускіх местаў i сёлаў. Паколькі ламаньне набранага тэксту ў балонкі праводзілася ручным спосабам, некаторыя абмылкі ў наборы i ў ламаньні нельга было ўжо выправіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
53 👁
 ◀  / 1324  ▶