ахоцьце-ця, предл.-цю, ср.—охота, (Нсл. 386) страсть. Дсл. У яго ахоцьця няма ні да чога. Нсл. З ахоцьцю за яго йдзець. Нсл. У яго вялікае ахоцьце да картаў. Дсл.
ахоцьцю, нареч.—охотно (Дсл.), с охотою, Нсл. 386 добровольно. Ахоцьцю пашоў у некруты. Нсл. Ахоцьцю нанялася дзеўка. Дсл. Дзеўка пашла замуж не сваею ахоцьцю. Дсл.
ахоча, нареч.(к ахочы)—охотно. Нсл. 386. Ахоча робе. Нсл. Ахоча ўзяліся за работу. Тм.
ахочы-чая-чае—охотный. Хто бы быў з просьбамі ахочым, пакорным сэрцам у доме Божым, у мячыці, даруе Пан Бог яму грахі. Кіт 31аб. Ахоч да пісьмені. Нсл. 416(под пісьмя).
ахаха-хі—верзила; здоровый, рослый человек, "косая сажень в плечах". Раст.: Смоленск 150.
ахаяць, ахаю-аеш-ае; повел.-ай-а, соверш., перех.—соблюсти чистоплотность, Ксл. соблюсти опрятность. Хоць бы ты сам сябе ахаіў. Сьвярдлы Беш. (Ксл.) Каб я вам не дазваляла мыцца, дык вы маеце вымыцца, бо надабе сам сябе ахаіць. Войш.
ахаяцца, ахаюся-аешся—обчиститься. Шсл.; Ар., соверш. Ніяк не ахаяцца ад гэтага бруду. Ст.
ахайлівасьць-ці, ж.—чистоплотность; склонность к поддержанию чистоты. Ар.; Ск.
ахайлівы-вая-вае—склонный к поддержанию чистоты, чистоплотный. Ар.; Ск.
ахайнасьць-ці, ж.—опрятность. Гсл.; Ар.; Ск.
ахайны-ная-нае—опрятный. Ск. Ахайная людзіна. Ар. Ахайна апрануўся. Ар. Ахайна ў хаце. Ск. Ахайны дамок. Ск.
ахалак-лка, м.—короткая толстая палка. Ксл. Ён выцяў сабаку ахалкам. Луб'ева Аз. (Ксл.)
ахамянуцца-нуся-нёшся, соверш.—спохватиться. Ар.; Гсл. Я ўжо й пашоў, але потым ахамянуўся, што ня ўзяў із сабою грошы. Ар. Дзе ж авечкі... Вой блазнота... Ну й дадуць табе, браток! — Тут Сымон ахамянуўся, бегчы кінуўся кулём. С. Музыка, 22.
ахап-аваць-іць-леваць-ляць,—см. под хапаць.
ахап-іцца-левацца-ляцца,—см. под хапацца.
ахаронны-ная-нае—охранный.
ахарона-ны-не, ж.—охранение, защита, (Дсл.); Нсл. охрана. Бог нам найлепшая ахарона. Нсл. Стары муж маладой жонцы благая ахарона. Дсл.
ахараняць-яю-яеш-яе; повел.-яй-яйма, несоверш., перех.—охранять, (Нсл. 386) защищать. Дсл. Бог нас ахараняе, ахароне ад усякае бяды. Нсл. Сабака ахараняе стаду ад ваўкоў. Дсл. Соверш. ахараніць-ню, хароніш-не.—охранить. Нсл. 386. См. ахараняць. Прич. ахаронены—охраненный, сбереженный. (Дсл.); Нсл. 386. Яблыкі, добра ахароненыя, далежылі да Вялікадня. Нсл.
ахараняцца, -яюся-яешся—оберегаться.сл. 386. Ахараняйся, дзяцятка, ад усякага ліхога ўчынку, ад благога таварыства. Нсл.
ахараніцца-нюся-ахаронішся, соверш.(к ахараняцца 2).
ахаратак-тка, м.—объедок, остаток. Ксл. Давядзецца імне даношаваць твае ахараткі. Сухарукава Аз. (Ксл.)
ахілім-ма, предл.-ме, м.—длинная широкая одежда в виде плаща, ниспадахожая до земли, мантия.
ахін-аць-ены-уты-уць,—см. под хінуць.
ахін-ацца-уцца,—см. под хінуцца.
ахла-лы-ле, ж.—тысячелистник, Achillea millefolium. Дсл.
ахлялы-лая-лае—ослабевший. Растсл.
ахлупавата, нареч.—некруто. Ксл.
ахлупны-ная-ное—охватывающий, верхний. Ксл. Становячы хату паклалі ахлупныя й скончылі. Хмары Куз. (Ксл.).
ахмурэць,—см. под хмурэць.
ахрак-ка, предл.-ку; мн. ч.-кі-коў-ком, мн. ч., предл.-кох, м. 1. плевок мокроты. Шсл. Мост у хаце ў вахракох. Ст. Увелич. ахрачышча-ча; мн. ч.-чы-чаў. Шсл. Ахрачышчы тыя на шапцы. Ст.
2. насмешка и ругань на слабосильного. Шсл. Анан наш — чысты ахрак. Ст. Вой ахрак ты, адзін рады не дасі мяху! Ст.
ахрапак-пка, м.—ствол качана капусты. Ксл. Ахрапкі мы пасеклі сьвіньням. Асінаўка Беш. (Ксл.)
ахрап'е-п'я, предл.-п'ю, ср., НК: Очерки, 423.—ботва овощей. Ксл. Пайдзі наламі ахрап'я. Копцевічы (Ксл.)
ахрыбціся-бчуся-бцішся, соверш.—взять на себя тяжёлую ношу, от которой спина гнется. Дсл. Ахрыбціўся нёсшы жыта, ажно ў роце горка стала. Дсл.
ахры-пці-паць,—см. под хрыпці.
ахрысьціць,—см. под хрысьціць.
ахрысьціцца,—см. под хрысьціцца.
ахвота-ты, дат., предл.-це, ж.—охота (желание, Гсл.; Ксл.), Ар.; Гсл.; Шсл. З ахвотаю сягодні пайду ў лес. Пятніцкая Беш. (Ксл.). Ні да чога нешта няма ахвоты. Ст. Ласкат. ахвотанька-кі. Да работанькі няма ахвотанькі. Послов. Рапан: Прык. 118.
ахвота да яды—аппетит. Куцевічы Аш. Няма ахвоты да яды. Рэч. (Пет. II, 263).
у вахвоту—в выражениях: у вахвоту рабіць, вучыцца, араць и под.
ахвотна, нареч.—охотно. Ар.; Шсл.; Ксл. Так ахвотна робе, што аж люба глядзець! Ст. Ён заўсёды ахвотна ходзе. Азярэцк Сян. (Ксл.).
ахвочы-чая-чае—охотный. Шсл. Чаму, ён ахвочы на чужое. Ст.
80 👁