8. употребляют при степенях сравнения: чем, нежели. Ён ажаніўся з другою, харошшаю, як была першая: але дачка ад першае жонкі за яе харошшая. Н. (Афанасьев, III, 1914, 104). Калі болей сабе за дзень еміны маеш, то сэдэку (араб., субожніну) давай. Кіт. 20612. Пану Богу служыць лепей за работы сегасьветныя. Кіт. 34а4. Той сьвет лепшы за гэты сьвет. Тм. 41а17. Наўчоны п'яніца лепшы за ненаўчонага багамолца. Тм. 4565. Нэмаз (араб., малітва) лепшы за сон. Тм. 89612. Нядбаліца горш за п'яніцу. Послов. Рапан. 123. Ён дужшы за цябе. Ар. Наш азярод вышшы за ваш. Ст. Я лепшы за цябе ў Бога гаспадар. Крамушоўка Н. (Демид.: Веров. 93). Вы — цяжкі сон. Вы каты... горш за ката. Гарун: Юдаш. Мае розуму больш за іх усіх, Н. (Шэйн, Мат., II, 206). Чужая хата горш за ката. Послов. Рапан. 53. Мы ня горшыя за іх. Шакун: Сьлед 2.
9. при глаголах: абіраць, мець, прымаць, служыць, вучыць, вучыцца, уважаць, браць-узяць. Сам сябе за вялікага меў. Кіт. 62а5. Абралі за старшыню. Ар. Маем за шчасьце, што вы прыехалі. Гоуздава Пост. За Бога меці. Крас. 656. Меці ні за што—ни во что ставить. Бібл. кн. ХУІ стг., 127 (Віл., Но. 262). За Божае падшыцьце ня маеш. Послов. За каго мяне маеш? За звычай узяў з усякім заводзіцца. Нсл. 200. За каго мяне тут прымаюць? За дурня? Макаёнак: Каб людзі ня журыліся. Пан Бог ад усёга таго абараніў і сына Ізмаіла за аброк прыняў. Кіт. 7862. Ідзі да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухара. Н. (Афанасьев: Сказкі, І, 1913, 210). Падышоў да караля і пачаў прасіцца, каб прыняў яго да сябе за кухара. Тм. Даўней ён у дварэ за кухара служыў. Ст. Баба перабралася за небарачку. Н. (Афанасьев: Сказкі, І, 1914, 105). Аддаў сына вучыцца за шаўца. Ст. Служыў за кухара. Н. (Афанасьев, І, 1913, 212. Уперад ён служыў у дварэ за канюха. Ст. Ён служа за камандзера. Ст. Што б ты рабіў, каб мой брат у госьці прышоў? — За госьця прыняў бы. Н. (Афанасьев, ІІ, 1914, 35). Уцёк за граніцу ды там застаўся вучыцца за дохтара. А. Луцкевіч: За 25 гадоў, 20. А я ў Марылі на вясельлю была за дружку. Ст. Не ўважай падупалага за ўпалага, а хату яго за баўдыр. Послов. Лепле.
за дарма—за ничто. За дарма пабілі хлапца. Нсл. 127. Ср. дарма.
за блізкі сьвет—в большую даль. Ніхто ня пойдзе туды за блізкі сьвет. Ст.
III. с творительным падежом, 1. указует причину, результат чего-л.: по причине, вследствие, в результате чего-л. Яго міласьць, за просьбаю зямян тамашніх, даў ім месца ў Апатове. Суд. акты 1533 г. (Барысёнак: "Адвакатура", 148). Урады нашы судовыя, за паручэньням нашым, месца нашае гаспадарскае засядаюць. Стт. 76. Із грэшнага за просьбамі наўчоных сьвятым учыню. Кіт. 48а4. Усё за воляй і за ведамасьцяй маей Божай, як тэж душа із чалавека за воляй маёй Божай выйдзе. Кіт. 137а1, 2. За расказаньням месяц і сонца ўзыйдзе й зайдзе. Тм. 10765. У том часе той конь пачаў мовіць, за воляй Божай мовіў. Кіт. Шайтан рэк: "Мой верны й мілы таварышы, каторыя судзьдзі пасул бяруць, за пасулам суд пераварочуюць. Тм. 61а6. Тое забіўства ня ўмысьля, але за пачаткам вонага забітага і ў вабароне ўчыніў. Стт. 406. 1620 г. на Войча Наш выклад, з грэцкага... за расказаньням старшых пераложаны. 400-лецьце блр. друку, 254. За парадаю рад нашых таго ж гаспадарства складаны лісты нашымі былі соймікі паветавыя. Стт. 124. Аж не прабіцца ў краму за народам. Ст. За жданьнём час страцілі. Нсл. 153. За даўжэньням часу шмат страцілі. Нсл. 136. За тваім бязульствам і мы здыхаем. Нсл. 207. За дурной галавой і нагам не спакой. Послов. Ар. За табою палец скалола голкаю. Нсл. 242. За кілганьням тваім мы сядні ня дойдзем да двара. Нсл. 234. За тваім клыпаньням мы сядні не дацягнемся да места. Нсл. 237. За крыгамі перавозу няма. Нсл. 255. За крыксуном гэтым нічога ня чутно. Нсл. 253. За ляклівасьцю не пайшоў на двор. Нсл. 191. За мачою прайсьці ня можна. Нсл. 292. За бязглузьдзям сваім ты шмат страціў. Нсл. 191. За ласкатаньням тваім нічога ня чутно. Нсл. 271. За ласкатуном гэтым не задрэмеш. Нсл. 271.
2. употребляют, показуя на лицо, под которого попечением, властью и под. что-л. было, есть: при. За бацькам добра было жыць, а за сынам загінулі. Нсл. 158. Загіна нам тут за табою. Нсл. 164. За бацькамі ляпей жылі, чымся цяпер. Гсл. Жывець цётка за дзядзькаю. Послов. Нсл. 156. Невялікае красаваньне за ім, хоць ён і багаты. Послов. Нсл. 252. За маладым панам мужычкі сталі мажнець. Нсл. 287.
за парадкам—по порядке. У гаспадарцы ўсё йдзе за парадкам. Ст.
за малым не—едва не. За малым у студню не ўваліўся. Ар.
за маленькім не, укрепит. к "за малым не". За маленькім палца не адсек. Ар.
Но, когда с прев. степенью существ. или с повторяемым существ. на русском языке употребляется предлог "из", тогда на великолитовском языке употр. предлог "над". Над дзівам дзіва, Нсл. 701. —чудо из чудес. Славен наш пан, славен над усімі панамі. Нсл. 306. То слова паважныя над вышшымі вышшага стварыцеля, Пана Бога. Кіт. 5а8.
за, ставляемое перед наречием или прилаемыми, прибавляет значение: слишком, чересчур, вследствие. Не ў пару ты прыехаў: за прыеханьням тваім і ён
87 👁