Старонка 410
◀ / 1324 ▶
узьявіўся. Нсл. 519. За прымеркамі ня ясна відаць. Нсл. 505. Тыя каморнікі маюць быці ад падкаморага, за недасьпехам яго самога, пасылані ку рассудку й гранічэньню. Стт. 358. Хто бы за недасьпехам сваім ня мог бы за чатыры нядзелі перад пачацьцям рочкаў пазваці, тагды й тыдзень у рочкі рок прыймован быці маець, толькі б ад пазваньня чатыры нядзелі споўнілася. Стт. 208. За гоцаньням сваім дзень страціла. Нсл. 120. За сем дзён Іра ня справілася вярнуцца, бо сяляне за пільнай работаю не маглі зьберціся на сход. Дзьве Душы 179. За хворасьцю ня можа зрабіць. Нсл. 677. Табе за гультайствам няма калі. Нсл. 125. Гвардзеец быў маўклівы, уважаў, што за нудою і так ужо вельмі рызыкоўна знаёміцца зь нежаданым элемэнтам. Дзьве Душы 23. заабложыць,—см. под абложыць. заагурыцца,—см. под агурыцца. за адзін, в знач. нареч.—совместно, за одно. Нсл. 177. За адзін паедзем. Нсл. заамбонны-ная-нае—находящийся за амвоном. Сьвятар, вышаўшы пасярод царквы, заамбонную чытае малітву. Малітвы 1695 г. (Б. Шляхам, Но. 125). заарыштаваць,—см. под рыштаваць. забоезна, нареч.—страшновато (очень страшно, С.) Нсл. 160. Забоезна туды хадзіць. Нсл. забожкаць,—см. под божкаць. забожкацца,—см. под божкацца. забоіч-іча, предл.-ічу, м.—станок для выжимания постного масла. Міх. забой-ою, предл.-ою, м. 1. убой. Гсл.; Нсл. 160. Лучыў пад забой. Нсл. 2. пресс для выжимания льняного масла. Ксл. У яго новы забой — добра жмець. Мікалаёва Сян. (Ксл.). Маленькі забой, ня шмат выбіваецца алею. Нсл. 160. 3. разбойник. Нсл. 160. Не аддавай мяне, татачка, ні за забоя, ні за прапоя. Из песни, Нсл. 4. пресс для выжимания сыра из творога. Бсл. Прынясі забой, надабе сыр выціснуць. Бяседавічы Хоцім. (Бсл.). забойства-ва, предл.-ве; мн. ч.-вы-ваў, ср.—разбой, кровавая драка. Нсл. 160. Няхай Бог бароне, якое там забойства сталася. Нсл. забойца-цы-цы, предл.-цу, м.—слишком драчливый человек, НК.: Под. пос., Но. 59. разбойник. Нсл. 160. заболачча-ча, предл.-чу, ср.—место за облаками. Як табе, месячку, із зарой разыйсьціся? — А я пайду па заболаччу, з туманом абыймуся, дожджыкам абальлюся, із зарою разыйдуся. Навасёлкі Стдуб. (Косіч 246). забора-ры-ры, ж. 1. преграждение реки, состоящее из небольших, выступающих из воды камней. Цымборскі. 2. складка в платье, обуви. Шсл. Спадніца із заборамі. Ст. У сарочцы ў заборах вошы. Ст. Уменьш. заборка-ркі-рцы, ж. Пашыў боты на заборках. Ст. забор'е-р'я, предл.-р'ю; мн. ч.-р'і-р'яў, ср.—место за бором. Гсл.заборка,—см. под забора. заборына-ны-не, ж.—морщина. Ксл. На лобе заборыны. Беш. (Ксл.). заборысты-тая-тае, 1. енергичный, предприимчивый. Заборысты жыхар. НК.: Пособ. 95. 2. складчатый, Ксл. имеющий много складок, Дсл. 230. складчатый. Нсл. 160. Дужа ў яе заборысты дрыліх. Унава Лёз. (Ксл.). Заборыстая сарочка. Нсл. Заборыстыя рукавы. Нсл. Ср. забора 2. 3. крепкий. Дсл. гарэлка заборыстая. Дсл. забочныя дарогі—дороги, проходящие стороною, местные, проселочные. НК.: Очерки, 458. забочча-ча, предл.-чу; мн. ч.-чы-чаў, ср.—места по сторонам чего-л. Нсл. 60. Жывець у забоччу. Нсл. Забочча абодва поўны жыта, няма куды класьці аўса. Тм. Сырое каменьніка па забоччу ляжыць, нельга павярнуцца. Из сирот. песни, Нсл. 160. забабонны-ная-юнае—суеверный. Нсл.; Ар. забабоны-наў, единств. ч. нет.—предрассудки, суеверие. МГсл.; Ар.; Шсл. Гэта ўсё бабскія забабоны. Ст. Слухай ты бабскіх забабонаў. Ст. забабурка-ркі-рцы, ж.—складка. Ксл. Ай, якія дрэнныя кішкі, із забабуркамі! Машкі Сян. (Ксл.). забагацець,—см. под багацець. забагаціць,—см. под багаціць. забадзяцца,—см. под бадзяцца. забазікацца,—см. под базікацца. забажыцца,—см. под бажыцца. забайдосіць,—см. под байдосіць. забалотны-ная-нае—находящийся за болотом. забалам-уціць-учаваць,—см. под баламуціць. забалатны-ная-нае—вышитый несученными нитками красного цвета. Нсл. 160. Ручнік з забалатнымі канцамі. Нсл. забалаць-ці, ж.—сорт ниток для вышивки оплечьев, утиральников и проч., Смл., Вар., Кур. (Даль 1380) несученная нитка, Растсл. бумажные несученные нитки красного цвета. Нсл. 160. Купіць забалаці да красён. Нсл. Забалацьцю вышыта наметка. Нсл. забалацьце-ця, предл.-цю, ср. — забалаць. Даль 1380. забалбатаць,—см. под балбатаць. забалець,—см. под балець. забалічча-ча, предл.-чу, ср.—часть сенного сарая за балкою. Ксл. Поўнае забалічча наклаў сена. Вулянавічы Сян. (Ксл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 1324 ▶