абедачнік-іка, предл.-іку, м.—горшок, в котором носят обед на поле. Яшчэ йдуць із поля нечыя дзеці і нясуць наповірку, на кіі, пустыя абедачнікі-спарышы. Гарэцкі: Песьні, 67.
аб'едкі-каў, единств. ч. нет—остатки еды. Ар.
абеднік-іка, предл.-іку, м.—небольшой горшок. Глуск.(Янк.1).
абедзьве-дзьвіх-дзьвім-дзьве-дзьвімі-дзьвіх (или:-дзвюх-дзьвюм-дзьве-дзьвюма-дзьвюх)—обе. МГсл.; Ар.; Гсл.; Ксл.; Дсл.; Нсл. 344. Употребляется, когда оба существительные женского рода. Абедзьве дзяўчыны пашлі ў гарод. Пятніцкая Беш. (Ксл.). Абедзьве бабы замелі на хаўтуры. Дсл.
абезахоціць,—см. под безахоціць.
абезнадзеіць,—см. под безнадзеіць.
абезнадзеіцца,—см. под безнадзеіцца.
аб'езьдзіць,—см. под езьдзіць.
абенаж, нареч.—обхватив что-либо обеими ногами. (Бяльсл.) Сеў абенаж на жэрдзь (рубель) калёс. Гарэцкі: Песьні, 66. Ср. аберуч.
аберн-уты-ены, абярненьне,—см. под вярнуць.
аберуч, нареч.—обеими руками. Ксл.; ЗСД 307; ПНЗ; Шсл.; Гсл.; Смол. уезд, Зьверавічы, Красьн. (Дсл.) Узяла я аберуч яго за галаву. Кулакоўскі: Дабрасельцы. Вазьмі міску аберуч. Ст. Вазьміся за работу аберуч. Патапені к, Выс. (Ксл.) Аберуч бяручы дубіну ў рукі, у крыўду не даваўся вельмі дзед. Лойка: Л. Песьня. Ухапіў аберуч. Глуск.(Янк. 1). Ашчаперылася аберуч, плача. Тм. См. аберучкі.
аберучкі, нареч.—обеими руками. Аберучкі калыша калыбку. Міх. Аберучкі дзяржыся. Ст. См. аберуч.
абестка-ткі-тцы, ж. 1.—оповещение. Нсл. 356. Абесткі ня даў, што паедзе. 2.—объявление. 3.—извещение, сообщение.
аб'есьці, аб'ядаць,—см. под есьці.
аб'есьціся, аб'ядацца,—см. под есьціся.
абетка-кі, дат., предл. абетцы, ж.. 1. обет. Абетку дала схадзіць да Кіева. Нсл. 356. 2.—обещание. Абетка толькі была, што дасьць, а даць ня даў. Нсл. 356.
абэтка-ткі-тцы, ж.—азбука.
абецаваць-цую-цуеш-цуе; повел.-цуй-цуйма, несоверш., перех.—обещать (давать обещание, С) Нсл. 356. Восьмі раёў табе абяцую і парсуну сваю ў раі ўказаці табе абяцую. Кіт. 4а2. Соверш. абяцаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, перех.—обещать (давать обещание, С.). Нсл. 356; Ар.; Шсл. Абяцаў пан кажух — слова яго цёпла. Послов. Нсл. Прачыстая Маці абяцала долю даці Зосечцы дзяцяці. Из дер. песни, Нсл. Я табе гэтага не абецаваў і не абяцую, а што абяцаў, тое дам. Нсл. 356. Тая абятніца, што абяцаў Праўдзівы табе, дойдзеш гэтай ночы да тае абятніцы. Кіт. 109а8. Соверш. прыабяцаць—обещать. Прыабяцаў цесьць каня, але ня даў. Нсл. Прич. прош. вр. прыабяцаны—обещанный. Нсл. 518. Прыабяцанага каня ня даў. Нсл. Отгл. имя сущ. прыабяцаньне-ня, предл.-ню—обещание. Нсл. 518. Даў прыабяцаньне болей ня піць. Нсл.
абецавацца-цуюся-цуешся; повел.-цуйся-цуймася, несоверш. из неопред. абецаваць. Ты заўсёды абецуешся паправіцца, але ня правішся. Нсл. 356. Соверш. абяцацца-аюся—абяцаць. Абяцаўся заехацца, але не заехаўся. Нсл. 356. Абяцаўся, а потым і забыўся. Ст.
абечка—веко. Праціраў рукамі вочы, устрасаў палцамі нарэзаныя пылам абечкі. Дудзіцкі ("Бацьк.", Но. 1-2/437-438)
аб'ядайла-лы, общ.—обжора. МГсл.
абязглузьдзіць,—см. под бязглузьдзіць.
абязглузьдзіцца,—см. под бязглузьдзіцца.
абязжыліць,—см. под бязжыліць.
абязжыліцца,—см. под бязжыліцца.
абязручыць-чу-чыш-ча, соверш.—лишиться употребления рук, сделаться калекой.. Акрывей, ахрамей, ашалей, адзервяней, абязручы. Ельн. (Дсл.)
абязурнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—шалун, озорник. Андрэй вялікі абязурнік. Сянно (Ксл.)
абязурны-ная-нае—озорный. Дужа абязурны Ахрэмка — не прайці вуліцу. Сухарукава, Аз. (Ксл.)
абязьдзеціць,—см. под бязьдзеціць.
абязьдзеціцца,—см. под бязьдзеціцца.
абязьверыцца,—см. под бязьверыцца.
абязьвеч-ыць-аны,—см. под бязьвечыць.
абязьвечыцца,—см. под бязьвечыцца.
абязьвініць,—см. под бязьвініць.
абяліць,—см. под бяліць.
абярэмак-мка, предл. и зват.-мку, м.—ноша, сколько можна взять, обхватить руками. Нсл. 346.—охапка. Абярэмак сена, дроў. Нсл. См. бярэма.
абярненьне,—см. под абарачаць.
абярняся, нареч.—то и дело, очень часто. Ар. Абярняся ўходзяць і выходзяць, чыста вышвіндалі хату. Ар.
абярнуць,—см. под вярнуць.
абярнуцца,—см. под вярнуцца.
абяртня-ні, ж.—ломоть хлеба, обрезанный кругом булки. Міх. Бацька адкроіў абяртню хлеба. Міх. Уменьш. абярценька-кі. Міх.
абяспамяціць,—см. под бяспамяціць.
абяспамяціцца,—см. под бяспамяціцца.
абясьпечыць,—см. под бясьпечыць.
абясьціць(из аб-вясьціць), абяшчу, абесьціш-це, соверш.( што каму) 1.—оповестить. Нсл. 356.—оповестить, уведомить. Чаму ты і мне не абясьціў, калі хацеў ехаць? Нсл. 2.—довести до всеобщего сведения, объявить, огласить. Абясьціць рассудок суду.
89 👁