— вялей куды далі праедзь. Дсл. Уменьш.
абборышкі—жалкий остаток после выбора. Пакінуў яму адны абборышкі. Дсл.
абб-егчы-ягаць,—см. под бегчы.
аббізуніць,—см. под бізуніць.
аббіраць, — абіраць.
аббіваць, аббіць,—см. под абабіць.
аббіўкі-вак или -каў, единств. ч. нет —вымолоченные колосья; все то, что остается после "біцьця", молочения и т.п. Гсл.—отбитые колосья при молочении. Нсл. 344. Аббіўкі надабе перамалаціць; у іх зярнят ёсьць шмат. Нсл.
аббіцік,-іка, предл.-іку, м.—кувшин, верхняя часть коего отбита. Вось ён пашоў да таго мыцельніка, а там у ваббіціку чысты дзёгаць. Ельн. уезд (Дсл.)
абблутаць,—см. под блутаць.
аббрахала-лы, общ.—клеветник, поноситель. Да яе валей ня йдзі: такая ўжо аббрахала, што сто разоў праклянеш, чаго хадзіў. Юшкі, Імсьц. (Бяльсл.) Такі ўжо аббрахала гэты Хведар — аббрэша, як баба якая. Каменка, Расьн.(Тм.)
аббрахаць, Шсл; Дсл., абрахаць. Ар. 1.—облаять. Калі стары ўдварэ, ня надабе сабакі дзяржаць, — ён усіх аббрэша. Дсл.
2.—оговорить, оклеветать. Шсл.; Ар. За маё добрае ды ён яшчэ мяне аббрахаў. Ар. Ужо ўсьпеў аббрахаць ты мяне. Ст. Несоверш. аббрэх-аваць-ую-уеш-уе; повел.-уй-уйма, 1.—лаять вокруг кого-либо. Сабакі мядзьведзя аббрэхуюць. Дсл.
2.—оговаривать, возводить клевету. Шсл. Давай яны, бабы, нявестку аббрэхаваць. Дсл. Толькі бегае па сяле ды аббрэхуе суседзяў. Ст.
аббрэхаваць,—см. под брахаць.
абгоцаць,—см. под гоцаць.
абгабляваць,—см. под габляваць.
абгадаваць, абгадаць,—см. под гадаць.
абгалаганіць,-ню-ніш-не, соверш., насмеш.—остричь догола. Некрутаў абгалаганяць, аж блішчаць. Юрсл.
абгалаганіцца, соверш., возвр.—нехорошо остричься. Ідзе ты так абгалаганіўся? Юрсл.
абгала-сіць-шаць,-шоны,-шэньне,—см. под галасіць.
абгал-аціць-ачу-оціш-оце, соверш. —обобрать до нитки. Бяльсл.—довести до нищеты. Абгалаціў ты мяне, пабраў маё ўсё чыста. Юшкі, Імсьц. (Бяльсл.). Отгл. имя сущ. абгалачэньне-ня, предл.-ню—нищета. Хата пакрывілася; пуні няма чым крыць, карова здохла — абгалачэньне чыстае. Юшкі, Імсьц. (Бяльсл.)
абгалач-ацца-аюся-аешся, несоверш. —нищать. Абгалачаемся мы спакваля, а новага сабе нічога не спраўляем. Юшкі, Імсьц. (Бяльсл.)
абгал-ець-еньне,—см. под галець.
абгал-іць-яць,—см. под галіць.
абгаліцца,—см. под галіцца.
абган-ашыць-ошаны,—см. под ганашыць.
абганяць,—см. под гнаць.
абганіць,—см. под ганіць.
абгарода-ды-дзе, ж.—ограда. Каля саду няма ніякае абгароды. Прыдзьвіньне, Беш. (Ксл.)
абгар-адзіць-аджаць,-оджаны,—см. под гарадзіць.
абгара-дзіцца-джацца,—см. под гарадзіцца.
абгар-эць-аць,—см. под гарэць.
абгарэлы-лая-лае—обгорелый, обгоревший. Ар.
абгарнуць,—см. под гарнуць.
абгарнуцца,—см. под гарнуцца.
абгатавацца,—см. под гатавацца.
абгл-едзіць-ядаць,—см. под глядзець.
абгрыз-ьці-аць,—см. под грызьці.
абходка-кі, дат., предл. абходцы, ж. —первоочередные надобности, оборот. Няма граша на абходку, хоць лажыся. Б. Лётцы, Куз. (Ксл.)
абходзіць, абхадзіць,—см. под ісьці.
абходзіцца,—см. под ісьціся.
абходжаньне-ня, предл.-ню (зь кім, чым)—обращение с кем, чем.
абхадзячы-чая-чае—оскорбительный, обидный. Абхадзячае імне ты сказаў слова. Нсл. 354.
абхадзіцца,—см. под ісьціся, хадзіцца.
абхін-уцца-аццa,—см. под хінуцца.
абхлястаць,—см. под хлястаць.
абхлюпаць,—см. под хлюпаць.
абхлюпацца,—см. под хлюпацца.
абхваст-аць-аны,—см. под хвастаць.
абдараваць,—см. под дараваць.
абдрап-ацца-авацца,—см. под драпацца.
абдрапаць,—см. под драпаць.
абдуласьць-ці, ж.—одутловатость.
абдулы-лая-лае—одутловатый. Від нейкі абдулы, ці хто пабіў, ці што. (Бяльсл.).
абдурыць-ру-рыш-ра, соверш.—обойти, надуть, обмануть(одурачить, С.) Гсл.; Ксл. Дзяцюк абдурыў дзяўчыну. Уланавічы, Віц. (Ксл.)
аб'-ехаць-яжджаць,—см. под ехаць.
абед-ду, предл.-дзе, м.—в Великолитве еда во время от семи до девяти час. утра в зависимости от поры года. На "абедзе" бывают блюда, более-менее соответствующие блюдам обеда в полдень других стран. Ср. полудзень. Уменьш.
абедак-дку. Пачакай, дзяцятка, абедку. Нсл. 356.
абедаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш.—обедать (в 7-9 час. утра). Ар. Ніхто ня ведае, як хто абедае. Послов. Янавічы, Сур. (Ксл.); Ар. Соверш. паабедаць—отобедать, пообедать (в 7-9 час. утра). Ар. Калі паабедалі, дык зьбірайцеся ехаць. Ст.
85 👁