- абод-да, предл.-дзе; мн. ч.-ды-доў-дом-ды-дамі-дох, м.—обод. Абады ў каткоў крэпкія. Вярхоўе, Беш. (Ксл.). Собир. абодзьдзе-дзя, предл.-дзю, ср.—ободья. Шсл. На месьце шмат было абодзьдзя. Ст. абодва(абодвы, Ксл.). Гсл.; Шсл.; Ар.; Нсл. 3, 50; Ксл. З абодвых бакоў. ЗСД 242. Ёсьць два Юр'і, ды абодва дурні: адзін галодны, другі халодны. Послов. Дукра, Сьміл. (Шсл.). Хто каго вучыць каран і хто вучыцца, абодвым спасеньне роўнае. Кіт. 1368. Сулейман прарок і Ёнус прарок, абодвым ім... абрадаваньне стала. Тм. 79а13. Абодвы сыны былі на вайне. Пятніцкая, Беш.(Ксл.)
- абое, собир.—оба. Употребляется а) для означения существительных разных родов, б) когда существительное имеет только множественное число(вароты, дзьверы), в) для означения неизвестного пола( гусянё, ягнё и т.п.). Ар. Ізьвёў іх шайтан абое(Адама й Еву, С.). Кіт. 74613. Кабыла лысая, жарабё рабое — зьеў воўк абое. Послов. Абое рабое. Послов: два сапога — пара. Ар. Яны абое (Езус і Марыя) пашлі на Лібнан гару. Кіт. 93617. Глянуў на тую бярэзу, ідзе дзеўка зь дзяцюком засіліліся(перш дзеўка, потым і дзяцюк); абое яны калышуцца на крывой бярэзе. Ельн.(Дсл.). Мы абое, галубка дрыжоная, наўем лятуценьняў вянкі. Крушына: Лебедзь, 34. Ізьбер вас Бог абаіх хіракоў і мужа й жонку. Нсл. (под хірак).
- абоз-зу, предл.-зе, м.—обоз(несколько подвод, повозок и т.п., с кладью, следующих друг за другом, С.). Мгсл.
- абозны-ная-нае, прилаг.(к абоз).—обозный.
- абозьня-ні-ні, ж. 1.—холодная постройка для повозок и саней, сарай для повозок и телег. Там у пана, Рэйтан звалі, абозьня была. Янк. Хурман пашоў у вабозьню. Скобраўка, Пух.(Шсл.) 2. (перен.)—большая неуютная изба. Нейкую абозьню зрабілі, а ня хату. Янк. 1.
- абойкі-каў(абоек), единств. ч. нет. 1.—изношенные снаряды, снасть. Не калёсы — абойкі нейкія. Янк. 1. 2. — акалот. Зубарэвічы(Янк. I).
- абор-ра, предл.-ру; мн. род.-раў, м.—заставной рыболовный снаряд, прямая без кормы сеть-тройчатка, с поплавками на верхнем "абору" и с "катэлкамі"—на нижнем, имеющая длину от 20-70 маховых саж. при ширине в 1 арш. и 12 верш. Уменьш. абарэц-арца, предл.-арцу; мн. ч.-рцы-рцоў-рцом, предл.-рцох, — абор. Уменьш. абарэчык-ыка, предл.-ыку,—малый "абарэц", длиною 3-4 саж., ширина чуть перевышает аршин. НК: Очерки, 502.
- абора-ры, дат., предл.-ры; мн. род.-ор(-раў), ж., 1.— большой хлев. Шсл., скотный двор. Гсл. Каровы стаяць у ваборы. Ст. Загнаў статак у вабору. Нсл. 351. 2.—общее название для всего скотного помещения ( "хлявоў", "дзяньнікоў", "паветкі"). НК: Очерки, 261. Одна: аборына-ны, дат., предл.-не. Аборына шчытная статку. Нсл. 351. Увелич. аборышча-чы-чы, ж. Нсл. 351.
- абора-ры, дат., предл.-ры, ж.—бечёвка, в том числе в лаптях. Ар., тонкая веревочка в роде бечёвки, прикрепляемая к лаптям для обертывания ею ног сверх онуч. Нсл. 351; Шсл.; Гсл.; Ксл.; Дсл. Усі ўборы — лапці ды аборы. Послов. Нсл. Парвалася ў лапці абора. Ст. Удзень аборы ў лапці. Сухарукава, Аз. (Ксл.) Давай сьцёбаць жонку абораю. Дсл. Единств. ч. аборына. Аборынаю сьцебануў. Нсл. 351. Разьвязалася аборына. Чараўкі, Сян. (Ксл.) Уменьш. аборка-кі, дат., предл. аборцы. Ар.; Нсл. 351; Орловский уезд (Будде: Тула-Орел. Слов.); Дсл. Лейцы цэнкі, як аборка. Нсл. аборачка-кі, дат., предл.-рцы, уменьш. к аборка. Ар. А Божа ж мой, толькі Аборачкі тонкі! Ніхто аборак не паре, ніхто замуж не бярэ! Лупекі, Стдуб. (Косіч 61). Увелич. аборышча-чы, дат., предл.-чы, ж. Нсл. 351.
- аборак-рку, м.—сенокосная лощина (лощинка, мокрая или сухая, Гсл.) среди пахотной земли (опахиваемая кругом, Гсл.). Нсл. 351; Гсл.; Ксл.; Дсл. Аборкі мае павыкасіў нехта. Нсл. Пусьці каня ў ваборак. Нсл. У ваборку напаі каня. Тм. На аборку напасі коніка. Балдыкова, Аз. (Ксл.) Паўлюк узяўся ў пана касіць аборак. Дсл. Уменьш. аборачак-чка. Дсл. Паня, дазвольце скасіць аборачак. Дсл. Аборачкі свае пакасіў. Нсл. 351. Поўныя вадою аборачкі разьліліся. Гарэцкі: Песьні, 58.
- аборнік-іка, предл.,-іку, м., 1.— навоз из хлева. Аш. 2.—заведующий скотным двором, подстилкой хлевов и прокормом скота зимней порой. НК: Под. пос. 42.
- аборыш-ша-шу; мн. род.-шаў, м., 1— место, пропущенное при пахании. Нсл. 351. Ня пушчай аборышаў, а хораша ары. Нсл. См. узрэх. 2.—пласт сена. Бяльсл. Янка сьпярша пазьбіваў сухое сена ў ваборышы, а тады пачаў кідаць на воз. Куляшоўка, Клім. (Бяльсл.)
- абоўдзіцца, соверш.—свыкнуться. Абоўдзіўся троху. Вейна, Сян. (Ксл.)
- абабак-бка, предл.-бку, м.—черный гриб. Гсл.; НК.: Очерки 472.—гриб, свойственный более березовым рощам, березовик, черный гриб. Нсл. 1.— гриб березовик. Раст.: Северск. 133; Ксл.; Каталін, Росл., Солава, Выса-Чэрт, Пар. (Дсл.)-подберезовик. Дзяўчына знашла ў лесе добры абабак. Пустыню, Сян.(Ксл.). Уменьш. абабачак-чка. Маладзенькія абабачкі. Нсл. Абабачкі, глянь, растуць пад елкаю. Дсл.
102 👁