XI Менаваныя адмены парадку літараў нашае абэцады вельмі патрэбныя, іншыя пажаданыя дзеля палепшаньня парадку літараў. Пажадана, каб літары, абазначаючыя гукі блізкія адны да адных сваёй вымоваю i стаялі блізка да сябе. Таксама пры разьмяшчэньню літараў можа быць брана пад увагу паходжаньне гукаў: калі адзін гук паходзе з другога, дык i літара, яго абазначаючая, мела б i стаяць зараз жа за літараю таго, з каторага паходзе. Дзеля менаванага літары f, г, X маюць i стаяць у вабэцадзе ў гэткім жа парадку, бо гук г паходзе з Г, a вымова х блізкая давымовыг.3) Дз, дж, 3, ж маюць стаяць разам дзеля блізіні вымовы гэтых гукаў 4) ды дж за дз, аж за з, бо дж часта паходзе з дз (хадзіць — хаджу) а ж часта паходзе із з (рэзаць —* рэжу). 5) С, ш маюць стаяць побач дзеля блізіні свае вымовы ды ш за с, бо ш часта паходзе із С (каса, касіць — кашу). 6) Ф мае стаяць перад п, бо часта ў яго пераходзе (да прыкладу: пасоля паходзе з фасоля, Панас — з Афанасі). Дык парадак літараў кірыліцы беларускае, добра званае капіеўкаю," мае быць ГЭТКІ: о, а, э, б, г, г, х, д, е, ё, я, дз, дж, з, ж, i, й, к, л, м, н, ф, п, р, с, ш, т, в, у, ў, ь, ц, ч, ы, ю Гэткі парадак літараў будзе лепшым, правільным у вабэцадзе беларускай i гэткі прыведзены ў слоўніку. 3. Чэхі, у каторых мававеда стаіць найвышэй i тарнуецца ў жыцьцю практичным, такі самы прынялі парадак гэтых трох літараў. 4. Таксама ў вабэцадзе царкоўна-славянскайлітара, званая зело, абазначаючая гук дз, стаіць ля літары, званай зем л я абазначаючай гук а 5. Зацемлю, што ў лацінічных абэцадах славянскіх ж стаіць за з. 6. Таксама с, ш стаяць у мове чэскай. III. ЯК СЛОЎНІК УКЛАДЗЕНЫ, АБО ЯК 13Ь ЯГО КАРЫСТАЦЬ. Як правіла, у Слоўніку адцямляецца месца запісу кажнага слова беларускага, або зь якога жарала яно выпісана. Месца запісу паказана скарачэньням назову павету. А калі месцам запісу ё малая мясцовасьць, тады да яе даданы ў скарачэньню назоў яе павету. У выпісах із Даля даданы толькі Губэрні. Кал i ў жарале паказана месца запісу слова, тады падаецца месца запісу яго, а ў дужках жарало, з каторага яно выпісана. Структура Слоўніка. 3 ладным абмежаньням, праз каторае неўзабаве будзе сказана, словы ў Слоўніку раскладзены ў вальфабэтным парадку. Анонімы (словы аднолькавага гучэньня, але рознага значаньня) толькі тады паданы ў розных артыкулах, калі яны рознага паходжаньня. Калі ё два або болей слоў аднаго паходжаньня й хормы, але належачых да розных часьцяў мовы, дык кажнае зь іх выдрукавана асобным артыкулам подле абэцады i перад кажным стаіць I, ІІ.або III Да прыкладу
38 👁