Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік (1989). Я. Станкевіч

 ◀  / 1324  ▶ 
Старонка 14
 ◀  / 1324  ▶ 
X II. АБЭЦАДА БЕЛАРУСКАЯ. Тыя з народаў моў славянскіх, што прынялі хрысьцянства зь Бізанты, прынялі веру Хрыстову ў мове стара-макядонскай, каторая, стаўшыся такім парадкам моваю царкоўных адпраў a царкоўнае літаратуры, пачала звацца моваю царкоўна-славянскай. Пісьмо мовы стара-макядонскае або царкоўна-славянскае было дваякае, спачатку глаголічнае, крыху паеьлей i кірылічнае. Глаголіца даўгі час заставалася ў Харватаў, пакуль ня была там выцісьнена лацініцаю. З прыймом хрысьцянства дзядамі нашымі ў 10-ым веку, да Беларусі прышла царкоўная літаратура стара-макядонская, пісаная пісьмом кірылічным, кірыліцаю . Кірыліца была ўтворана з абэцады грэцкае із захаваньням парадку літараў гэтае абэцады. У канцу 17 стагодзьдзя выдатны наўчоны й друкар беларускі, Галяш Капіевіч-Капіеўскі, зрабіў рэформу кірыліцы, даўшы яе літарам хорму такую, якая цяпер ёсьцека ў кірыліцы беларускай i ў кірыліцы іншых народаў, бо й яны прынялі рэформу наўчонага Беларуса. Але парадак літараў кірыліцы Капіевіч пакінуў стары. Гэты парадак не прытарнаваны да гукаў славянскіх, a ў вабэцадзе беларускай асабліва ў ім вялікія заганы. Прычына гэтага галоўна тая, што ў мове беларускай ё накшы развой самагукаў, зн, ё аканьне, чым мова беларуская розьніцца ад усіх іншых моў славянскіх. У мове беларускай ненацісьненыя o, э, e заўсёды пераходзяць у а(я) дыа зь ненацісьненых о, э абазначаецца й на пісьме заўсёды літараю а; а я зь ненацісьненага e абазначаецца на пісьме часта літараю я. Затым, пры дагэтулешнім парадку літараў нашае абэцады, словы з тым тым этымолёгічным о ў караню, але з розным націскам, стаяць у слоўніку ў межах тае самае літары далёка адно ад аднаго (прыкладам: ноч i начаваць, начлег, начніца, начулішча; воз, возьнік i вазіць). Яшчэ далей стаяць адно ад аднаго (бо адныя на пачатку, а друтія на канцы пад тэй самай літараю) словы розна-націсьненыя з этымолёгічным Э, е ў караню (прыкл.: чэсьць i частаваць, чэп i чапаць, чапяла; рэзаць i разьнік; дзеньі дзяньнік.). Калі ж бы парадак літараў абэцады быў такі, што о, а,э стаялі беспасярэдне адна за аднэй 1) а е, ё, я таксама, тады менаваныя й да іх падобныя словы стаялі б побач або блізка адны да адных, што палягчыла б знаходжаньне слоў у слоўніку, прыяла б лепшаму разуменьню паходжаньня й значаньня. Другой асаблівасьцяй фонэтыкі беларускае, дзеля якое патрэбна адмена парадку літараў абэцады, ё пярэйсьце у i в у ў. Пры цяперашнім парадку літараў абэцады аднакарэнныя словы з у i ў зь ненацісьненага у (прыкл.: навука, наўчоньі), а таксама з в i ў з в (прыкл.: лава i лаўка-, галава й галоўка, трава й траўка, траўлівы, стаў i ставок) стаяць у слоўніку далёка адно ад аднаго. Калі б. адылі паставіць у вабэцадзе в, у, ў побач, дык падобныя словы таксама стаял i б у слоўніку побач або блізка адны да адных.2) Такі лексычна-графічны прынцып слоўніка супоўна правесьці немагчыма, але й часткава праведзены, толькі, колькі тут паказана, палягчыць працу над слоўнікам i яшчэ болей із слоўнікам. 1. Затым, штоў словах бывае а зь ненацісьненага о, то будзе лёгічна, каб i ў вабэцадзе о стаяла перад & а таксама е перад ё i абедзьве гэтыя літары перад я. 2. Затым, што ў словах бывае ў з в (мова, прымаўка, размаўляць),або ў з у (навука, але наўчоны), а не наадварот, парадак гэтых літараў мае быць гэткі: в, у, ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
64 👁
 ◀  / 1324  ▶