Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік (1989). Я. Станкевіч

 ◀  / 1324  ▶ 
Старонка 13
 ◀  / 1324  ▶ 
IX АД АЎТАРА I. ЗАДАНЬН СЛОЎНІКА. Нацанальна ўсьведаміўшыся ў 1909 г., я пачаў усюдых запісаваць словы беларускія. Пасьлей выпісаваў таксама з фольклёру й літаратуры. Такім парадкам, падаваны Слоўнік ё слоўнікам жывое народнае й заразом літаратурнае мовы беларускае. Вызукаючы мову беларускую, я пераверыўся, што, калі ў мове народнай ня лічыцца зь непатрэбнымі барбарызмамі (бо побач ізь імі ё ў ёй словы й хормы свае) i адкінуць таковыя барбарызмы з мовы літаратурнае, дык наша народная й літаратурная мовы блізу сусім будуць аднолькавыя. Розьніца блізу толькі будзе ў тых навуковых тэрмінах, каторых у мове народнай няма. Заразом я даведаўся, што мова беларуская вельмі багатая, i дарога яе развою супоўна апрычоная. Яна болей розьніцца ад усіх моў славянскіх, чымся кажная іншая мова славянская. Ад мовы ж расійскае (запраўды ноўгарадзкае) яна стаіць далей, чымся ад паўночна-заходніх моў славянскіх. Да Слоўніка я браў словы ня толькі з найболей захавалае мовы беларускае, але, з прыгоды, троху й з прасьцягаў з ладным або й вялікім уплывам расійскім (паўночная Пскоўшчына, сярэдняя Цьвершчына, заходняя часьць зямлі старавечных Вяцічаў) i на'т з дальшае ўсходняе часьці Вяцічаў аж да граніцы з Мардвою на ўсходзе. Зьясьняльны слоўнік Даляў ё ня толькі расійскі, але й беларускі, дарма што ён так не названы i што толькі адзін раз адзіны мовавед гэта пісома прызнаў. Учыніў гэта А. Крымскі ў дыскусі з A. Сабалеўскім праз паходжаньне жыхарства Кіеўскага трыкутніка (памеж Дняпра, Ірпеня й Poci). Яшчэ болей з прыгоды й меней узята да Слоўніка із старых літаратурнае й народнае (Аль Кітаб) моў беларускіх. Заданьне Слоўніка — практычнае. Затым правапіс яго ўсюдых — як у перакладаных словах, так i ў ілюструючых фразах — літаратурны. Слоўнік прызначаны памагчы, першае, вучыцца мовы беларускае — усім, сваім i чужым: другое, вучыцца мовы расійскае тым Беларусам, што гэтага патрабуюць у сваей адумысловасьці. 3 прычыны сваіх гукавых асаблівасьцяў i націску мова беларуская досыць цяжкая навучыцца яе небеларусам. 3 гэтае прычыны падаецца ў Слоўніку шмат канчаткаў адмены й спражэньня. А таксама націск. Націск паказаны знакам ' над самагукам. Над о, e, э не паказаны націск, бо гэтыя гукі ў мове беларускай бываюць толькі пад націскам. Выняткам ё перанятыя незьбеларушчаныя словы, у каторых на пісьме бываюць гэтыя гукі й не пад націскам, затым, як на іх ё націск, дык ён i паказаны. Дарма што Слоўнік ё працаю майго жыцьця, ён ня супоўны, бо ня ўсі чыста матар'ялы скарыстаны. Галоўная прычына тая, што я — нацанальна дзейная людзіна паняволенага народу. Найлепей я мог працаваць прыехаўшы да Амэрыкі. Але й тут, апрача працы на жыцьцё, надабе было зарабляць i на выданьні, ды ня мог я вытрываць, каб ня браць удзелу ў працы нацанальна-грамадзкой. Шэсьць год заняў i пераклад Біблі, ня лічачы карэктуры й клопату, зьвязанага з выданьням Сьвятога Пісьма. Адзіным супрацаўнём i памачніцаю маёю ў вусіх маіх працах была мая Дарагая Спадарыня Марыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матарялы, нат
46 👁
 ◀  / 1324  ▶