Старонка 1311
◀ / 1324 ▶
прадаюць. Прич. наст. вр. чуючы—слышащий. Пан Бог, у вялікасьці Боства сваяго, чуючы ўсяго, моцу сваею куран учыніў. Кіт. 16а9. Бог ест чуючы і ведамы. Кіт. 161а16. 2. чувствовать, испытывать какое-л. чувство. Ар. Чую сьцюжу. Ар. Чую смурод. Ар. 3. чувствовать, воспринимать интуицией, чутьем и т.п. Ар. Душа мая такі чула, што будзе бяда. Ст. 4. чуять, распознавать чутьём(о животных). Шсл. 5. ощущать(чувствовать). Гсл. Многократ. чуваць-аю-аеш-ае, перех.—слышать. Нсл. 700. Мы часта чуваем, чуваем гэта. Нсл. пачуваць—чувствовать. Гсл. Отгл. имя сущ. пачуваньне—чувствование. Гсл. Соверш. пачуць, перех. 1. услышать. Ар.; Нсл. 703; Ксл.; Шсл.; Гсл. Як пачула гэта, так і завыла. Нсл. Ні ад кога голасу не пачуе. Кіт. 52а8. Ай, каб заўтра пачуць пастуха! Пустынкі Сян. (Ксл.). Усё раскажа, дзе што пачуе. Ст. Як пачула стук, схавалася пад ложак. Н.(Афанасьев, IУ, 1914, 286). 2. соверш. к чуць, 3—почувствовать, (Гсл.) воспринять интуицией, чутьем и т.п. Пачуў на сябе бяду — ды ўцекі! Ст. Соверш. зачуць, перех. 1. заслышать(издалека уловить слухом какие-л. звуки, С.) Нсл. 193,—послышать, устар. Шсл. Зачуў, што гамоняць. Нсл. Абы зачуў якую песьню, дык і пяе яе. Ст. Красная дзевачка сенечкі мяла, венічкам махне, цяжанька ўздыхне. Зачуў, пачуў яе татухна. Гараны Імгл.(Косіч 235). 2. заслышать, получить известие, узнать о ком, о чем-л. Зачуе цешчухна, гатавацца будзе. Косіч 240. Як зачула гэта, дык і завыла. Нсл. 703. А ўсім дзевачкам па вяночку, аднэй Ганьне вянка нет. Як зачуў, пачуў Іванечка: "Ня журысь, Ганначка, ня журысь, а я ўчора на таргу пабываў, я ж табе вяночак старгаваў" Север. Сур.(Шэйн. I-2, 496). вычуць—.... І першы раз у гэтай песьні вычуў простору зямлі расквіцелай-безгранічнай. Танк(Калосьсе, Но. 29, стр. 134). Соверш. учуць, каго-што, соверш. 1. услышать(быстро, скоро). І ніхто мяне ня ўчуе, толькі маці мо пачуе, толькі маці адна. Дубоўка: Браніслава(Прыйсьце, Но.1). Калі ўчуеш азан, ідзіце да намазу(араб. малітвы). Кіт. 32а4. Як учуў тое, што на яго казалі, вельмі перад Панам Богам заўстыдаўся. Кіт. 79б4. Калі ўчуеш, рада будзе ўся душа. Кіт. 108а1. Хто бы навукаю забаўляўся, або куран пеў, забаўны быў, а ў том часе голас азанны ўчуў, то час трэба стаяць, азану павагу чыніць. Кіт. 92б3. Можа Ганна іскрыпку ўчуе. С. Музыка, 270. Іскрыпку ўчула, ня стрывала. Тм. 98. 2. почувствовать. Гсл. недачуваць, -аю-аеш-ае—недослышивать. Нсл. Як дай кажны недачувае. Нсл. Отгл. имя сущ. недачуваньне-ня—недослышка, глухота. Нсл. 330. Калі ў цябе сталася гэта недачуваньне, што ты не дачуеш, калі гукаюць на работу? Нсл. Соверш. недачуць—недослышать. Нсл. Як дай, усякі недачуе. Нсл. Глухі чаго не дачуе, дык прыложа. Нсл. Прич. недачутны—недослышанный. Нсл. 331. Слова твае недачутна. Нсл. Отгл. имя сущ. недачуцьце-ця—недослышка. Нсл. 331. Незразумеў, што ён сказаў, цераз недачуцьце. Нсл. прачуваць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш., перех.—узнавать по слухам, по молве. Нсл. 533. Я каня свайго прачуваю, прачуў. Нсл. Соверш. прачуць-ую-уеш-уе. Нсл. 533. См. прачуваць. Прич. прачуты—прослышанный. Нсл. 533. Прачутыя коні надабе спагнаць. Нсл. чуцьцё-ця, предл.-цю; мн. ч. чуцьці-цяў, ср. 1. чувство. Гсл. 2. чутьё. 3. предчувствие. Ксл. У яго было чуцьцё, што ён зьгіне. Мішкава Куз. (Ксл.). чуцца, чуюся-чуешся—чувствовать себя. дачуцца—услышать о чем-л. важном, интересном, Дсл. прослышать. Шсл. Дачулася я, што мужа ў некруты аддаюць. Ельн. (Дсл.). Дачулася я, дачушка, якая пра цябе слава пашла. Тм. Потым дачуліся паны. Тм. Дачуўся, што ў другім сяле можна дастаць сена. Ст. Наш сусед дачуўся, куды ягонага сына завезьлі. Варсл. чувацца, -аюся—чувствовать себя, слыть, жить. Нсл. 701. Як ты маешся, ці добра чуваешся? — Ат! чуваемся патроху. Тата яшчэ чуваецца,—зн. живет, здравствует. Нсл. Соверш. начуцца—наслышаться. Нсл. 739. Начуўся я досіць ад цябе гэтакае гаворкі, сваркі. Нсл. дачувацца, нв. 1.—узнавать по доносам или слухам(из доходивших слухов, рассказов, С.) Нсл. 144. Мы ня ведаем, а людзі дачуваюцца, што нас на волю пусьцяць. Нсл. 2. доходить(слухом). Ня добрыя весьці дачуваюцца аб табе. Нсл. Соверш. дачуцца—прослышать(узнать из дошедших слухов, рассказов, С.) Шсл., узнать по доносам или слухам, Нсл. 144. прослышать, узнать по слухам. Гсл. Дачуецца пан, будзе нам ліха. Нсл. Дачуўся, што ў другім сяле можна дастаць сена. Ст. Дачулася пра гэта ўдава. Мікольск М.(Демид.: Веров, 96). Дачуўся пан, што недалёка жыве знахарка. Мікольск М.(Демид.: Веров. II, 1896, 108.). Як дачулася аб гэтым, горка плакала царыца. Крушына: Лебедзь, 61. Соверш. прачуцца-уецца. Нсл. 533. См. прачувацца. прачувацца-аецца, несоверш.—узнаваться по слухам, по молве. Нсл. 533. Пакража мая прачуваецца, прачулася. Нсл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 1324 ▶