прычувацца-аецца—слышаться. Нсл. 517. Голас ягоны імне прычуваецца, прычуўся. Нсл. Глухому ўсё прычуваецца. Тм. Соверш. прычуцца-уецца—послышаться. Нсл. 517. Імне прычулася гэта. Нсл.
чыгун-ну, м. 1. чугун. Ар.
2. род. пад.-на—чугунный котел. НК: Очерки, 77; Горадна Стол.(Полесье, 183). Волава кладуць у чыгун і паляць на прыпеку ў печы. Горадна Стол.(Полесье). Зьеў чыгун парасячага булёну. Заставін(Бацьк., Но. 435-436). Уменьш. чыгунок-нка. Гэта быў чыгунок кадзе зваранае бульбы. Кулакоўскі: Дабраселцы. Паставіла на стол чыгун із бульбаю. Капыловіч: Хлеб("Беларус", Но. 157). Жанкі мітусіліся каля із із скварадамі й чыгункамі, варачы й смажачы. Цялеш: Ярылаў агонь. Уменьш. чыгунчык-ка, предл.-ку. НК: Очерки, 78.
чыгунка-нкі-нцы, ж.—железная дорога. Ксл.; Ар. У нас ніколі ня бачылі чыгункі. Вярхоўе Беш. (Ксл.). З Багушоўкі да Віцебска йдзе чыгунка. Гарывецк Сян. (Ксл.). Чыгунка, як бы ўбегла да тунэлі. Рунь, 52.
чыгунны-ная-нае—чугунный. Ар.
чый, чыя, чыё(чыё); мн. ч. чые, чыых, местоим.—чей. МГсл.; Ар.; Гсл. Чыйго ты народу? Кіт. 37613. Пад лістотаю шумлівай чыясь заснула маладосьць. Е. Лось: Дома.
чыйся, чыйсь, чы-гось—чей-то. Северш. (Раст.: Северск. 100).
чыкаць-ае, несоверш.—тикать(о часах). Гсл. Гадзіньнік чыкае. Отгл. имя сущ. чыканьне-ня, предл.-ню—тикание.
чыкільгаць, -аю-аеш-ае—итти(ковылять, С.) хромая. Шсл. Антон чыкільгае да нас. Ст. Соверш. зачыкільгаць—заковылять. Шсл. Як зачыкільгаў, толькі й бачылі яго. Ст.
чыкрыжыць-жу-жыш-жа, перех. 1. точить свойственно мышам, Нсл. 699. точить, как мыши. Гсл. Мышы так і чыкрыжаць жыта. Нсл.
2. часто(тонко, С.) резать и есть(последнее не обязательно, С.) Нсл., мелко изрезывать. Гсл. Дзеці чыкрыжаць хлеб. Нсл.
адчыкрыжыць, 1. высечь. Дсл. Адчыкрыжылі розкамі. Дсл.
2. отсечь что-л., отрезать, Дсл. отъесть, режа и кроша. Нсл. 384. Паглядзі, мама, колькі дзеці адчыкрыжылі хлеба. Нсл.
3. отстричь. Дсл. Адчыкрыж нажніцамі. Дсл. Соверш. начыкрыжыць—нарезать тонко, накрошить. Нсл. 325. Начыкрыжылі дзеці хлеба. Нсл. Прич. начыкрыжаны—(нарезанный тонко, С.), накрошенный. Нсл. Ня годзіцца зьмяшаць пад стол начыкрыжанага хлеба. Нсл.
ачыкрыжаваць-жую-жуеш-жуе, несоверш. 1. обрезывать, обстригать(близко к телу, Нсл.), до гола, Дсл.; Нсл. 387. І давай ён сакалу крылы ачыкрыжаваць. Дсл.
2. кругом обгрызать. Нсл. 387. Соверш. ачыкрыжыць, 1. обрезать, остричь волосы близко к телу. Нсл. 387. Нашто ты мне яго так ачыкрыжыў, як маскалёнка? Нсл.
2. кругом огрызть. Нсл. 387. Мышы ачыкрыжылі букатку хлеба. Нсл. Прич. ачыкрыжаны, 1. кругом обстриженный(и особенно, Нсл.) близко к телу. Нсл. 387. Ачыкрыжаная галава. Нсл.
2. кругом обгрызенный.
пачыкрыжыць, соверш. к чыкрыжыць 1, 2. Мышы пачыкрыжылі салому. Нсл.
шчыкрыжыць, соверш. к чыкрыжыць, 1, 2,
1. (совершенно, С.) источить, свойственно мышам. Нсл. 699.
2. порезать на мелкие куски все количество чего-л. Дзеці чыкрыжаць хлеб, паў букаткі шчыкрыжылі. Нсл.
чымся, союз,—нежели, Гсл. чем. Раст.: Северск., 134. Чымся рабіць за такія грошы, дык валей на печы пралежаць. Раст.: Северск., 134. Чымся толькі ўзяць, дык валей дарма аддаць. Гарывецк Сян. (Ксл.). Выразьлівей, чымся ўперад. ЗСД 238. Няма чым хваліцца, калі забілі болей нявінных. Дзьве Душы. Ды няхай валей яна па маладчанках ідзець, а ня чымся тое! НК: Сбяги, 9. Бязбожнік ты! табе, значыцца, сьвятшы птушыны віск, чымся набожныя песьні, чымся Божае слова, што татулька чытае? Рэч.(Пет. II, 265). Справа разыгралася барждждэй, чымся можна было чакаць. Заставін(Бацьк., Но. 435-436). Канвой падганяе тых, што астаюцца, змушаючы іх бегчы, што куды больш вычэрпуе чалавека, чымся калі ён ідзець увесь час аднолькавым тэмпам. Караньдзей(Бацьк., Но. 437-438). Падвязі, памай к нам ласку, чымся лаяць папаганску. Гарун: Кан. Паўлючонка. Прыхадней табе маладому ўступіць імне, чымсі, каб я стары ўступіў табе. Нсл. 516( под прыхадней).
чыноўкі-овак—планки, дощечки, которыми перекладывается основа в ткацком станке. Макеенкі Аз. (Ксл.). Ср. цыноўкі.
чынарка, -ркі-рцы, ж.—бекеша, вид пальто. Ксл. Куды яму да мужыкоў, калі ён чынарку надзеў. Машчоны Сян. (Ксл.).
чыніць-ню-ніш-не, несоверш., перех. 1. делать(творить, С.) Нсл. 699, производить, совершать. Ня чыні таго другім, што табе ня люба. Послов. Нсл. Што я маю чыніць із табою? Нсл.
2. заключать(мир, союз).
чыніць ласку,—см. под ласка.
чыніць павагу,—см. под павага.
чыніць дастамэнт,—см. под дастамэнт.
чыніць няславу,—см. под няслава.
чыніць аброкі,—см. под аброк.
чыніць паважнасьць,—см. под паважнасьць.
чыніць сьпевы—петь. Чыняць сьпевы на кантычках. НК: Старцы. 86.
77 👁