чупчыньнік-іка, предл.-ку, зват. чупчыньніча, м.—шиповник, куст дикой розы. Ар.
чурацца-аюся-аешся, несоверш., перех. —чуждаться. Ар.; Нсл. 702; Вят., Вост. (Даль); МГсл. Ніхто сваіх дзяцей ня чураецца, а ты чураешся. Нсл. Гэта ня сын, калі ён чураўся бацькоў сваіх. Ст. Ня чурайся мяне старой. Навікі Віц. (Ксл.). Соверш. адчурацца (ПНЗ), 1. отречься. Нсл. 702; Растсл. I свайго добрага адчураўся. Нсл. А цяпера і дзеці прыдбалі, і ад дзяцей ты адчураўся. Смол. у. (Дсл.).
2. ад каго—отстать. Нсл. 384. Адчурайся ты ад іх таварыства. Нсл. Адчурайся ты ад яе; ці табе другой ня будзе? Нсл. Соверш. ачурацца, 1.—отречься. Ксл.; Шсл. Ачураўся й бацькі й маткі. Ст. Ачураешся ты й сваіх, як дам. Ст. Усяго гэтага ачураўся. Яноўшчына Беш. (Ксл.).
2. сторониться, избегать кого.
пачурацца—отречься многим или от многих, Ар. отречься. Ксл. Усе яго пачураліся. Шарыпіна Беш. (Ксл.).
чурбалка-лкі-лцы, ж.—толстая палка. Ксл. Чурбалкаю мяне ўдырыў. Гарадок (Ксл.).
чураць-аю-аеш-ае, несоверш.—кричать "чур!". Нсл. 702. Соверш. зачураць—крикнуть "чур!". Нсл. 702. Ня чурай! я знашоў і ўперад за цябе зачураў. Нсл.
чурка-ркі-рцы, ж.—что-л. ставшее неприкосновенным, будучи "зачуравана". Мая дзірка чурка. Ар.
чушка-шкі, чушцы, ж.—столбик, знак при разделе земли. Ксл. Пастаў там чушку. Казяны Сір. (Ксл.).
чушня-ні-ні, ж.—вязанный лапоть из ниток. Ксл. Надабе абуць чушні. Лапы Беш. (Ксл.).
чута—слышно(слышено? С.) Ксл. Чута тутацька. Лалыкі Аз. (Ксл.).
чутасьць-ці, ж. 1.—слышимость. Моцы мецъ ня будзе: чутасьці ў вушах, ясносьці ў вочах ня будзе. Кіт. 65б4.
2. слух.
чутка-ткі-тцы, ж.—слух, молва. Ксл.; Шсл.; МГсл. Дрэнная чутка йдзець пра нас. Доўжа Куз. (Ксл.). Я ня ведаю, як яно, але на сяле была такая чутка. Ст. Дзед пачаў павядаць пра справу з лукой, пра дзіўную, нечаканую чутку. ЗСД 14.
чутка, нареч.—слышно. Растсл.
чуткі, (Ар.), чуткі, (Нсл.), 1. имеющий тонкий слух, Нсл. 703. (быстро и легко воспринимающий что-л. обонянием, слухом, С.), чуткий. Шсл.; Ар. Наш Рабчык чуткі: здалеку пачуе, дзе хто йдзе. Слопішча Шацк. (Шсл.). Ты чутак, калі кажуць: на; а калі кажуць: дай, дык ня чуеш. Дый ты ня чутшы за мяне: ня вось дасі, калі просяць. Нсл.
2. очень восприимчивый к различным впечатлениям, чуткий.
чутны-ная-нае—слышный, Ксл. слышный, громкий. Нсл. 703. Чутны яе праклёны. Чарнагосьці Беш. (Ксл.). Чутны голас. Нсл. Чутным голасам плакала. Нсл. Чутнаю кляцьбою кляла. Нсл. Чуцён голас Печкаў. Кулакоўскі: Дабраселцы.
чутна, нареч. 1. слышно, Ксл. громко, слышно, Гсл. громко, в голос. Нсл. 703. Крычы чутна. Нсл. Я чутна сказаў. Нсл. Нічога ня чутна было. ЗСД 289. А што новага чутно? Пушкары Сян. (Ксл.).
2. в зн. безлич. глагола—слышно. Нсл. 703. Што чутна пра зямлю? Растсл.: Северск., 156. Чутна было, што грошы знашоў ты. Нсл.
чуваць, нареч.—слышно. Ар.; Ксл.; Шсл.; Гсл. Якія навіны ў вас чуваць? Ст. Ці чуваць у вас пра вайну? Шарыпіна Беш. (Ксл.). Нічога ня чуваць. Гсл. Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. Послов. Нсл. 701.
чуваць,—см. под чуць.
чуціць, чучу, чуціш, чуце; повел. чуці, чуціма, несоверш., перех.—приводить в чувство. Ср. ачуціць. Соверш. ачуціць-чуціш-це; повел.-ці-ціма, каго-што—привести в чувство после омертвения. Нсл. 388. I туды і сюды торгаючы яго, не ачуцілі. Нсл. 637( под торгаць 2). Вялікае спасеньне ад Бога будзе, калі ачуціце. Нсл. Прич. ачучаны—приведенный в чувство. Нсл. 388. Ледзь ачучанага прынесьлі двору. Нсл. Многократ. ачучаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, каго-што—приводить в чувство, (Дсл.) после омертвения. Нсл. 388. Ачучайце яго баржджэй. Нсл. Ачучайце п'янога! Дсл.
ачуціцца, ачучуся, ачуцішся—прийти в себя, Янк. I получить признаки жизни после омертвения. Нсл. 388. Устала з пасьцелі й не магу ачуціцца. Янк. I. Радкі тапельнік ачуціцца. Нсл. Несоверш. ачучацца-аеюся-аешся—получать признаки жизни после омертвения, Нсл. 388. приходить в сознание после обморока. Дсл. Тапельнік ачучаецца. Нсл. Хворы ачучаецца. Дсл.
чуць, нареч.—слышно. Ксл. Чуць, за лесам пяюць. Капланы Сян. (Ксл.). Ды цыт ты, ня чуць нічога, не гамані. Смл. (Даль). Ну й лапацяць коні: аж тут чуць! (Шсл. под лапацець).
чуць, чую, чуеш, чуе; повел. чуй, чуйма, несоверш., перех. 1. слышать. Нсл. 703; Гсл.; Ар.; ПНЗ; Шсл.; Ксл. Ён усё чуе. Кіт 7а4. Уммэр сьвяты казаў, ад пророка чуў: посьнік завешан будзе. Тм. 18а12. Ці чуеш, ці чуў ты, што людзі кажуць? Нсл. Ты таго ня чуеш, што не па табе. Нсл. Пад ім конік брое, капыцікам зямлю крое, вышамі вайну чуе. Из свад. песни. Ці чулі вы, што гэта ён брэша на мяне? Ст. Я чуў пра яго. Альгова Віц. (Ксл.). Чуеш, наша карова равець у лесе. Бараўцы Куз. (Ксл.). Соверш. зачуць—услышать о чем. Як зачуў, пачуў большы сыночак. Зачулі мы, што коні
77 👁