Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік (1989). Я. Станкевіч

 ◀  / 1324  ▶ 
Старонка 1303
 ◀  / 1324  ▶ 
часамі 1284 частаваць часша-ны — часіна. Ладная часіна прайшла. Нов. Сяло Беш. (Ксл.). Каб выбраць добрую часіну ды паехаць сеяць. Ст. Уменьш. часінка-нк/—минутка. Ap.; Шсл. Зайдзі, куме, да мяне на часінку! Ст. Часінку выбрала, каб навесьці парадак. ЗСД 77. ладная часінка, часініна—повидимому, неточная протяжимость времени; но в быту деревлян такое время оформляется: а) проездом 8, па проходом 5 верст, и б) сроком отдыха среди работ, под которым понимается еда и сон после нея. НК: Очерки, Но. 451. часамі—иногда, по временам, порою. Гсл. часам, нареч.—впору. МГсл. часагляд-ду, предл. и зват.-дзе, м.—хроноскоп. БГсл. часаглядны, -ная-нае—хроноскопический. часамёр-/?у, предл. и Зват.-ру, м.— ХрОНОм е т р. БГсл. часамёрны, -ная-нае—хронометрический. часаваць-сую-суеш-суе, несоверш. 1. временить. Нел. 695; Гсл. Соверш. адчасаваць, каго-што—пробыть где-л. определенное, назначенное время вследствие установленной очереди. Нел. 383. Варту сваю я адчасаваў. Нел. Соверш. ачасаваць —повременить. Нел. 387. Ачасуй тут крыху. Нел. Соверш. дачасаваць-сую-суешсуе, несоверш.—дождаться до известного времени. Нел. 144. Дачасавалі, пакуль пан прыехау. Нел. зачасаваць—повременить. Нел. 192. Зачасуй троху, пакуль я зьвярнуся. Тм. Соверш. шчасаваць—повременить. Нел. 695. Чаго мы тут будзем часаваць далей, шчасавалі досіць. Нел. вычасаваць—выждать, провести в ожидании. Нел. 102; Ксл. Вычасавалі такі свой дзень. Лужасна Куз. (Ксл.) Вычасавалі мы тут даўгі час, чакаючы цябе. Нел. 2. каго-што—ожидать. Нел. Гадзіны тры мы часавалі цябе. Нел. часаць-шд', чэшаш, чэша, 1. тесать, (Гсл),обтёсывать, Ар.; Ксл. обтёсывать. Шсл. Вун тата бярно чэша. Слабодка Куз. (Ксл). Сялівей чэша бярвеньне на хату. Ст. Соверш. абчасаць. Абчашы кол. Гсл. хоць кол на галаве чашы—выражение применяется к упрямому человеку. Шел.; Ар. Хоць ты яму кол на галаве чашы, дык уеяроуна не паслухае. Ст. 2. расчесывать(волосы). Ар. Памалу ты чашы галаву мне, валасоў ня ірві. Ст. Соверш. адчасаць. Нел. 384. Адчэсаваць, адчасаць валасы на косы. Нел. адчэсаваць-сую-суеш-сус, 1. отделять что-н. посредством чесания. Нел. 384. зачасаць валасы—причесать. МГсл. шчасаць—хорошенько расчесать. Зайдзі сынку, да доманьку, шчашу, змыю да буйну галованьку. Кажамякі Імгл.(Косіч 43). 3. смело, Громко читать ЧТО-Н. Нел. Соверш. адчасаць. Нел. Як ён хораша адчасаў часы! Нел. Напамяць адчасаў малітвы. Нел. 4. быстро, старательно ИТТИ. Ар.; Шел.; Нел. 698. Часаў, часаў пехатой, ледзъ дамоў прышоў. Ст. Чэша, аж пыл курыць! Ст. На вуліцы курта брэша, а да мяне мілы чэша. адчасаць,— соверш. к часаць, 3—пройти скоро. Нел. Бяз воддышы адчасаў вёрстаў пяць. Нел. Соверш. пачасаць— быстро, старательно пойти. Пехатой чэша, пачасаў двору. Нел. 698. Ягнеша сем сёл абрэша й назад прычэша. Рапан., Прык. 161. 5. делать колкие ответы на чьи-н. выговоры. Нел. Соверш. адчасаць. Нел. Глядзі, як ён адчэсуе, адчасаў свайму айчыму! Нел. часацца, чашуся, чэшашея, несоверш. —причесывать себе волосы, приводить их в порядок. Соверш. адчасацца—отстать от кого-н., прекратить связь с кем-н. Нел. Адчэсуйся, сынку, ад прыяцелства з гэтымі гулякамі. Нел. Адчасаўся я ад яго. Нел. адчэсавацца, возвр.—отставать от когоН., прекращать СВЯЗЬ С кем-н. Нел. Соверш. зачасацца—причесаться. часнок-няку, предл.-наку, м.— чеснок. Ар.; Ксл. Пасадзіла часнаку. Альтова Віц. (Ксл.). См. чыснок. часны-ная-нае—временный. Паеду, матачка, у дорогу часную, па сваю дзевачку красную. Шсараука 1мгл.(Сержп.: Отчет, 7). Паеду, матухна, паеду, у тую дорогу часную, па тую Лукірку красную. Водзьвінка Імгл.(Косіч 24). частаваць (Скар. I Ц.)-тую-туеш-туе; п о в е л.-т у й -т у й м а, несоверш., каго чым — угощать. НК: Очерки, Но. 486, стр. 433; Ар.; Растсл.; ПНЗ; Гсл.; Ксл.; Шсл. Байрамнага дня мусульманіна частаваў. Кіт. 2613. На дзявічках частуюць гарэлкай. Косіч 237. Любага госьця частуюць увясну мядКОМ, а ўвосень малачком. Послов. Нел. 698. Любе, каб яго другія частавалі, а сам дык нікога й ніколі. Ст. Прич. частаваны — угощенный. Нел. 698; Ар. Падружкі мае зазваныя, ды не частаваныя, устань мая матачка, пачастуй падружачкі. Гарцава Стдуб.(Косіч 239). Нічым не частаванага госьця адпусьцілі. Нел. Отгл. имя сущ. частаваньне-ня, предл.-ню, ср.—угощение. Шел.; Нел. 698; МГсл. Там частаваньня ніякага ня было. Нел. Не хачу я яго частаваньня i не пайду да яго. Ст. Соверш. пачаставаць— угостить. Ар., Шел.; Нел. 698; Ксл. Пачастуй татулю яечняю. Нел. Мяне кум пачаставаў гарэлкаю. Ст. Там яго пачаставалі. Воўсішча Сян. (Ксл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нкі, предл.-накў, часаваць-сўю-сўеш-суе, часініна—повйдймому
17 👁
 ◀  / 1324  ▶