Старонка 1299
◀ / 1324 ▶
Многократ. чапляцца,—цепляться. Ксл.; Шсл.; БНсл. Салома чапляецца за ногі. Ст. 4. взаим.—связываться. Нсл. 697. Не чапайся ні зь кім, і з табою ніхто не зачэпіцца. Нсл. Не з сваім братам чапаешся, зачапіўся ты. Тм. Не чапайся з благім. Ст. 5. трогать, задевать. Што зрабіў ты, прызнавайся? Мусіць печаны ты гад? — Кінь ты, бацька, не чапайся. С. Музыка, 87. зачапацца, несоверш. 1. за што—зацепляться. 2. взаим.—схватываться. Нсл. 193. Не зачапайся зь ім. Нсл. Соверш. зачапіцца, 1. зацепиться. Гсл. 2. начать ссору, спор. Гсл. Ён з кажным зачэпіцца. Міх. Зачапіўся біцца. Міх. Зачапіся толькі з імною, дак, і будзеш помнець. Нсл. 193. прычапацца-аюся-аешся, несоверш. да каго—привязываться(приставать, надоедать, С.) Нсл. 517. Ня прычапайся да мяне. Нсл. Соверш. прычапіцца-плюся, прычэпішся—привязаться(пристать, Шсл.; Ксл.) Нсл. 517. Чаго ты прычапіўся? Нсл. Чаго ты да мяне прычапіўся? Бабінічы Віц. (Ксл.). зачапіцца, 1. задержаться выходя из дома на короткое время. Ідзе ты зачапіўся? Бельск. п. 2. попасться в краже. Як можна ў чужое зачапіцца? Рукі ў цябе дужа чаплівы. Смол. у. ●чапельнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. 1. угол, образуемый печью и небольшой частью стены между дверью и печью, в котором стоят "вілы", "качарга", "чапяла". НК: Очерки 80; Но. 518; Ксл. У чапельнік пастаў вілкі. Лужасна Куз. (Ксл.). 2. рукоятка "чапялы". Ксл.; Ржэўскі п.(Гринькова IУ); Даль. Чапельнік абгарэў, а ты не зьбярэшся паправіць! Гарадок (Ксл.). ●чаперыцца-руся-рышся, несоверш. за каго-што—цепляться. Соверш. ушчаперыцца—вцепиться. Настулька ўшчаперылася ў спадніцу. М. Змагар: Лесавікі (Б. Ускалось). ●чапёлы-лаў, ж.—боковые косяки окон. Ксл. Чапёлы ў вокнах надабе ставіць новыя. Александрова Гар. (Ксл.). ●чапёнкі-каў—палки, поддерживающие "ніты" в ткацком станке. Ксл. Павесь чапёнкі. Вейна Сян. (Ксл.). ●чапяла-лы, 1.—сковородник, ПНЗ; Растсл.; Ар.; Смоленск 149. ухват для сковороды. Ксл.; Шсл. Надабе схаваць чапялу. Спаская Сір. (Ксл.). Напякла б бліноў, дык чапялы няма — няма чым скварады браць. Павульле Чаш. (Ксл.). А дзе наша чапяла? Пустыр Сір. (Ксл.). Чапяла стаіць у качарэжніку. Варсл. 2. выемка в какой-л. детали, куда вставляется выступ другой детали; паз. Засячы палцы ў бярне, каб яно ўходзіла ў паз або чапялу другога бярна. Варсл. ●чапяля-лі — чапяла. Шсл. Маўчы, бо чапялёю дам па нагах. Крамяні Пух. (Шсл.). ●чапяльнік-ка—рукоятка "чапялы". Шсл. Чапяльнік адгарэў у чапяле — трэба паправіць. Ст. ●чапіць-плю, чэпіш-чэпе—цеплять. Нсл. 697. Чапі, зачапі калыбку, дзяцё спаць хоча. Нсл. Соверш. адчапіць—отцепиить. Ар.; Шсл. Прич. адчэплены—отцепленный. Шсл.; Ар. Нітка адчэплена ад трэскі. Ст. адчэплеваць, адчапляць, несоверш. к адчапіць—отцеплять. Шсл. Соверш. зачапіць-плю, зачэпіш-пе, 1. зацепить. Нсл. 192; Шсл. Зачапі (калыбку) ў бакоўцы; там ё другая зачэпка. Нсл. Няма за што рук зачапіць. Послов. Рапан. 45. 2. затронуть. Зачэпе старога, пакрыўдзе малога, — такі ўжо нягоднік! Колас("Каласкі", Но. 60-61, 1958 г.). 3. затронуть в разговоре. Шсл.; Ар. Ё мяне першы зачапіў. Ст. Прич. зачэплены. Шсл. Нітка зачэплена за трэску. Ст. 4. задеть. МГсл.; Ар. Соверш. начапіць—нацепить, навесить. Нсл. Начэплеваць, начапіць кралі на шыю, калыбку на крук. Нсл. начэплены—навешенный, нацепленный. Нсл. Начэпленыя кралі. Нсл. Калыбка не начэплена, а дзяцё плача, спаць хоча. Нсл. начэплеваць-люю-люеш-люе, начапляць—нацеплевать, навешивать. Нсл. Соверш. прычапіць-плю, прычэпіш-пе—прицепить, (Шсл.) привязать наскоро. Ік круку прычапіць новае вядро. Ст. Прич. прычэплены—прицепленный. Нсл. 517. Шабля з боку прычэпленая баўтаецца. Нсл. Там вяроўка за колца прычэплена. Ст. Соверш. рашчапіць, каго-што—разнять (расцепить? С.) Шсл. Не рашчапіць яму рук — вось крэпка шчапіў. Ст. расшчэплеваць-люю-люеш-люе, каго-што, 1. расцепливать. Ар. Нашто было шчэплеваць, калі расшчэплюем. 2. раскрывать, разнимать. Шсл. Расшчэплевайце яму рот вады ўліць, мо' ачхнецца. Ст. шчапіць-плю, шчэпіш, шчэпе, соверш., перех.—сцепить. абшчапіць-плю, абшчэпіш-пе, соверш., каго-што, 1. обнять. Севершч.(Раст. Северск. 139). 2. перех.—..... Ён усё сяло абшчапіў. Гл. зашчапіць. адшчапіць-плю, адшчэпіш-пе—отпереть запертое на "зашчапку" — крючек. Ар.; Вят., Вост. (Даль). Адшчапіць дзьверы, акно. Ар.; Вят., Вост. (Даль). Хто там у хаце: адшчапеце дзьверы. Ст. Несоверш. адшчэплеваць-плюю-плюеш-люе. Ар. Вось дзьверы зрабіў: самі адшчэплююцца! Ст. ушчапіць—(быстро, С.) нацепить. Ксл. Ушчапі чарвяка на кручок. Навасёлкі Сян. (Ксл.). Ушчапі кралі на нітку. Ходцы Сян. (Ксл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 1324 ▶