чалядня-ні-ні, ж.—помещение для слуг. Ст. акты.
чаляднік,—см. под чэлядзь.
чалы-лая-лае—буланый. Гсл.
чамалуда-ды, общ.—болтун. Сакуны.
чамярыца-цы-цы, ж.—ядовитая лилия, раст. Veratrum album L.—употребляется против желудочной болезни "чэмара". Ксл.—чемерица. Па нашых узьмежках расьцець чамярыца. Бедліца Сян. (Ксл.). Душу труе чамярыца. Крушына: Лебедзь, 27.
чамяшыцца-шуся, чамёшышся, несоверш. —чесать свое тело, чесаться. Ар. Што ты ўсё чамешышся? Ар.
чаму,—дат. падеж вопрос. местоимения "што"; употребляется при вопросе причины: почему, МГсл.; Ар. отчего. МГсл.; Ар. Чаму вы ня йдзіце? Чаму ты ня скажаш яму? Чаму цябе матка малога не задавіла! и т.п. То же в других белорусских говорах. Растсл.: Северск. 129. Лугавая зязюлечка, лугам ляціш — чаму ня кукуеш? ПНЗ. 46.
чаму ж не, 1. почему же нет. Чаму ж мне ня пець, калі ў маёй хатаньцы парадак ідзець? Из песни. Ср. чаму не.
2. почему же нет. Можна імне пайсьці на заняткі? — Чаму ж не? Вы ня звольненыя! Вы такі ж у нас студэнт, як і ўсе іншыя! Вместо "не" может быть "а", поставленное в начале, имеющее зн. "да", "почему нет". А скуль дзеўка? А з Чавус. Хочаш замуж? — А чаму ж?
чаму не—еще бы. Імсьц.; Ар. Ён люое бліны зь верашчакаю. — Чаму не! хто іх ня любе. Ар.
чамусь. Гсл., чамусьці, 1. почему то. Гсл. А сьнег быў чамусьці салоны — ад поту й сьлёз. Вышынскі: Хата пад ліпою(Беларус, Но. 155). Кажуць людзі: настала ўжо лета, ды чамусьці яго ня відаць. Салавей: Сіла, 76. Чамусьці доўга глядзеў на кончык штыха. Люціч("Бацькаўшчына", Но. 31-32, 1953, стр. 7). І чамусьці косьці ня ськіголяць. Кавыль: Ростань, 9. Думаў чамусьці аб тым. ЗСД 181. Чамусьці ўпадабалі гэты прысаднік(парк) людзі. Васілёнак("Полымя", 1967 г., Но. 12, стр. 192).
2. зачем-то, с какой-то целью, для чего-то. Гсл. Яна чамусьці прымушае Лясьніцкага недаверліва настарожавацца. ЗСД 181.
чап-па, предл. и зват.-пе, м.—чепец, чепчик. НК: Очерки, 121.
чапаць-аю-аеш-ае, звукоподр.—ударять, производя звук, подобный производимому часовым маятником. Нсл. Гадзіньнік нешта перастаў чапаць. Нсл. Однкр. чапнуць. Нсл. Гадзіньнік разы тры чапнуў. Нсл. Соверш. рашчапаць, кагошто—расшатать, тронуть с постоянного места. Нсл. 553. Складаны мой ножык памагала рашчапаць. Нсл.
чапаць-аю-аеш-ае, несоверш., перех. 1. трогать(задевать кого, что-л., беспокоить, тревожить, обижать, С.) Ксл.; Косіч 248; Растсл.; ПНЗ; Шсл., задевать, трогать. Гсл.; Ар. Надабе табе дужа яго чапаць! Навікі Віц. (Ксл.). Не чапайце мяне! Гарадок (Ксл.). Няма чаго лезьці да мяне, цябе ніхто не чапае! Ст. Андрэй болей яго не чапаў. ЗСД. 49. Не чапай, няхай яго сарочка не чапае. Кулакоўскі: Дабраселцы. Хто сумленьне мае, той чужога не чапае. Послов. Рапан. 215.
2. о коровае: месить. Дабраслаў, ацец-маці, свайму дзяцяці каравай чапаці. — Няхай Бог дабраславе! Расуха Імгл.
зачапаць, несоверш. 1. зацеплять. Нсл. 192. Не зачапай тут калыбкі, зачапі ў бакоўцы, там ёсьць другая зачэпка. Нсл.
2. затрагивать. Нсл. 192. Не зачапай гэтага плаксуна. Зачапіўшы паскудніка, сам запаскудзішся. Нсл.
зачапіць, соверш. к зачапаць, 1, 2. Нсл. 192. Многократ. зачапляць—зацеплять. МГсл.
прычапаць-аю-аеш-ае, несоверш., перех. —прицепливать, привязывать наскоро. Нсл. 517. Бардзей прычапай, прычапі абору. Нсл. Соверш. прычапіць.
чапацца, 1. стучать, свойственно неприкрепленной вещи, Нсл. шататься. Міх. Падкова ў каня чапаецца. Міх. Падкова чапаецца. Нсл. Соверш. ачапацца—в шутливом тоне, — оправиться(поправиться, выздороветь, С.) Шсл.; Кур. (Даль). А дарма: пахварэе ды ачапаецца. Ст.
вычапацца(кое-как, медленно, С.) выздороветь, избавиться от тяжелой болезни. Гсл. Вычапацца ад хваробы. Нсл. 102.
2. двигаться слабо. Нсл. Тата ледзь чапаецца. Нсл.
3. жить кое-как, шевелиться. Гсл. Чапаемся па троху. Нсл.
рашчапацца, соверш.—расшататься, тронуться с постоянного своего места. Нсл. Нож рашчапаўся, ня можна рэзаць. Нсл. Падкова рашчапалася. Нсл. Рашчапаўся просьле хваробы, пачаў хадзіць. Нсл. Прич. рашчапаны—расшатанный. Нсл. Рашчапаны ножык купіў. Нсл.
чапацца-аюся-аешся, несоверш. 1. цепляться, зацепляться. Нсл. 697. Сець чапаецца за чапіну. Нсл. Соверш. абчапацца —нацепить на себя много, кругом. Варсл. Старац абчапаўся хатылямі. Варсл.
абчапацца даўгамі—очень задолжиться. Ён хоць абчапаўся даўгамі, але добры дом купіў. Варсл.
2. трогать, задевать, Ар.; Ксл. приставать (надоедать кому-л. чем-л., С.) Гсл. Не чапайся, калі я табе маўчу, бо пашкадуеш! Беліца Сян. (Ксл.). Ня прыгожа панічу чапацца з п'яным. Нсл. 499( под прыгожа).
3. вмешиваться. Нсл. 697. Не ў сваё чапаешся, учапіўся дзела. Нсл. Соверш. учапіцца—вмешаться. Нсл. 697.
82 👁